Фаворкі (кандытарскі выраб)

Фаво́ркі (польск.: Faworki) — традыцыйны літоўскі, польскі і нямецкі (ням.: Raderkuchen, Liebesschleifen) кандытарскі выраб з бездражджавога цеста.

Аўтарства
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Гатуюць фаворкі на вялікія святы, найчасцей у карнавал, тлусты чацвер, запусты ці на аўторак перад Папяльцовай серадой. Маюць выгляд складзенай кукарды, салодкі смак.

Прыгатаванне правіць

Цеста на фаворкі павінна змяшчаць пшанічную муку, багата жаўткоў ці яек, крыху масла ці маргарыну, цукар, спірт ці воцат для разрыхлення.

Цеста раскатваюць, складаюць і зноў раскатваюць некалькі разоў, пакуль не выйдуць паветраныя бурбалкі. Пазней ахалоджанае цеста наразаюць на прамавугольнікі з надрэзамі пасярэдзіне. Праз іх складзеныя напалам палоскі скручваюць у падабенства „кукарды“ і смажаць у кіпячым шмальцы альбо алеі. Выніковае печыва павінна атрымацца далікатным і крохкім.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць