Файруза Балк (англ. Fairuza Balk, нар. 21 мая 1974 года, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская актрыса. Самыя вядомыя фільмы з удзелам Файрузы Балк — «Вяртанне ў краіну Оз», «Востраў доктара Мора», «Вядзьмарства» і «Амерыканская гісторыя Ікс».

Файруза Балк
Fairuza Alejandra Balk
Імя пры нараджэнні Fairuza Alejandra Feldthouse
Дата нараджэння 21 мая 1974(1974-05-21) (49 гадоў)
Месца нараджэння Пойнт-Рэйс, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 1983 па цяпер. час
IMDb ID 0000103
fairuza.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Файруза Балк нарадзілася ў Каліфорніі ў 1974 годзе. Яе бацька, Саламон Фелдхаўз, займаўся фолк-музыкай, некаторы час жыў у Турцыі, вывучаючы культуру і мову гэтай краіны. Збольшага пад уплывам ўсходняй культуры ён абраў і імя для дачкі — Файруза (біруза). У 1985 годзе Файруза была зацверджана на ролю Дораці Гейл ў фільме «Вяртанне ў краіну Оз», пасля чаго да яе прыйшла шырокая вядомасць. За сваю акцёрскую кар'еру яна знялася больш чым у сарака фільмах і серыялах. У 1997 годзе бойка, якую Файруза Балк і Робін Тані выканалі ў канцы фільма «Вядзьмарства», была прызнана лепшай кінабойкай года і ўзнагароджана адпаведнай прэміяй. У 1999—2000 годзе Файруза разам з актрысай Крысцінай Рычы знялася ў відэакліпе на песню «Natural Blues» амерыканскага дыджэя Moby. Гэты відэакліп быў намінаваны на прэмію MuchMusic Video Awards, якія ўручаюцца ў Таронта, як «Лепшае міжнароднае відэа».