Факс
Факс, факсімільны апарат, фотатэлеграфны апарат — апарат для перадачы і прыёму відарысаў нерухомых плоскіх арыгіналаў (друкаваных, рукапісных). Асноўныя вузлы перадавальнага факса: аналізавальная сістэма для парадковага пераўтварэння відарыса арыгінала ў відэасігнал, мадулятар, які пераўтварае відэасігнал у форму, зручную для перадачы на канале сувязі. Факс для прыёму мае электронны вузел вылучэння (дэтэктыравання) відэасігналу і прыставанне для рэгістрацыі прынятага відарыса фатаграфічным, электрахімічным ці іншым спосабам.
Гл. таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).