«Фактар.BY» — беларускае музычнае шоу талентаў, асноўнай мэтай якога з’яўляецца пошук і развіццё таленавітых канкурсантаў. Прэм’ера адбылася 9 кастрычніка 2021 года на канале «Беларусь 1»[1]. Перад пачаткам другога сезона праект змяніў назву з «Х-Фактар. Беларусь» на «Фактар. BY»[2][3].

Фактар.BY
Вытворчасць Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Краіна вытворчасці
Колькасць сезонаў 3
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) Беларусь 1
tvr.by/special/faktor-by/

Для праекта на базе «Беларусьфільма» быў створаны здымачны горад з шоў-інфраструктурай. Галоўная сцэна — самы вялікі павільён Беларусі плошчай 1200 квадратных метраў і больш за сотню светлавых установак. Акрамя таго, арганізатары задзейнічаюць 24 камеры, а таксама дзве перасоўныя тэлевізійныя станцыі — «Еўфрасіння» і «Рагнеда». Усе канкурсанты выбіраюцца шляхам публічных выступленняў або падачы анлайн-заявак[4][5].

Фармат правіць

Перадкастынгі правіць

На дадзеным этапе канкурсанты дзеляцца на чатыры катэгорыі: дзяўчаты і хлопцы ўзросту ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і больш, а таксама вакальныя калектывы[6]. У рэпертуары ў канкурсантаў павінны прысутнічаць мінімум 2 кампазіцыі. Выступ адбываецца без фанаграмы і музычнага суправаджэння[7].

Тэлекастынгі і прамыя эфіры правіць

9 кастрычніка 2021 года ў эфір выйшаў першы выпуск першага сезона[8]. Усяго было 17 выпускаў: 9 тэлекастынгаў (выпускі выходзілі ў суботу і нядзелю ўвечары), 2 выпускі з трэніровачнага лагера і 6 прамых эфіраў (выпускі па суботах)[9].

28 кастрычніка 2022 года ў эфір выйшаў першы выпуск другога сезона[10]. Цяпер шоу перамясцілася ў вячэрнім эфіры з суботы на пятніцу. Усяго было 14 выпускаў: 5 тэлекастынгаў, 1 выпуск з трэніровачнага лагера і 8 прамых эфіраў (яны выходзілі на тэлеканале «Беларусь 1» з 9 снежня 2022 года па 27 студзеня 2023 года).

Вядучыя правіць

Вядучыя Сезон
1 2 3
Уладзімір Богдан
Мар’яна Муранкова

Настаўнікі правіць

Настаўнік Сезон
1 2 3
Сяргей Саседаў
Сярога
Вольга Бузава
Руслан Алехна
Іосіф Прыгожын

Склад настаўнікаў «Фактор. BY» складаўся з чацвёркі расійскіх і беларускіх знакамітасцяў:

Сезоны правіць

На дадзены момант выпушчана 2 сезона тэлешоў.

Сезон Прэм’ера Фінал Пераможца 2 месца 3 месца Перамог настаўнік Вядучы Настаўнік
1 2 3 4
1 9 кастрычніка 2021 25 снежня 2021 Андрэй Панісаў Мікіта Бялько Анастасія Краўчанка Вольга Бузава Уладзімір Богдан Мар’яна Муранкова Сяргей Саседаў Сярога Вольга Бузава Руслан Алехна
2 28 кастрычніка 2022 27 студзеня 2023 Іван Дзятлаў Уладзімір Аруцюнян Марго Новік Сяргей Саседаў
3 20 кастрычніка 2023 26 студзеня 2024 Данііл Савеня Аляксей Будзько Маргарыта Шыбаева Сярога Іосіф Прыгожын

Крыніцы правіць

  1. Дневники талант-шоу X-Factor начнут выходить с 25 сентября на "Беларусь 1" (21 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  2. Покажут ли Лигу чемпионов и что заменит «Х-Factor», рассказал председатель Белтелерадиокомпании. belta.by (23 чэрвеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
  3. Стартовали съемки 2-го сезона белорусского шоу «ФАКТОР.BY» с Ольгой Бузовой и Сергеем Соседовым в качестве наставников проекта. vokrug.tv (26 верасня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
  4. Съёмочный город шоу X-Factor создали на «Беларусьфильме»
  5.   Съёмки телекастингов талант-шоу X-Factor в Беларуси
  6. Возраст участников X-Factor
  7. Кастинги на телешоу «Фактор.by» начнутся в Минске 14 августа. belta.by (26 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
  8.   Х-Фактор Беларусь. Кастинг. Выпуск 1
  9.   Эмоции через десятки камер длиною в три часа. Шоу Х-Фактор уже в эту субботу на Беларусь-1
  10.   Грандиозная ПРЕМЬЕРА вокального шоу «ФАКТОР.BY» — 1 выпуск

Спасылкі правіць