Сяргей Васільевіч Саседаў

Сяргей Васільевіч Саседаў (руск.: Серге́й Васи́льевич Сосе́дов; нар. 23 мая 1968, Масква, РСФСР, СССР) — расійскі журналіст, музычны крытык, гісторык музыкі, рэдактар, тэлевядучы, сцэнарыст. Член Саюза журналістаў Масквы.

Сяргей Васільевіч Саседаў
руск.: Сергей Васильевич Соседов
Імя пры нараджэнні руск.: Сергей Васильевич Соседов
Род дзейнасці журналіст, музычны крытык, рэферы, сцэнарыст, рэдактар, тэлевядучы, вядучы
Дата нараджэння 23 мая 1968(1968-05-23) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Сайт sosedov.tv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 мая 1968 года ў Маскве. У 1985 годзе скончыў школу, а ў 1983 годзе — музычную школу (па класе фартэпіяна)[1].

Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў кур’ерам у чыгуначнай газеце «Гудок», дзе і пачаў сваю журналісцкую практыку. Першы матэрыял з’явіўся ў «Гудку» у 1989 годзе — гэта было інтэрв’ю са спявачкай Эдзітай П’ехай[2].

Займаўся самаадукацыяй — у 1984—1993 гадах слухаў лекцыі па тэорыі і гісторыі музыкі ў Маскоўскім музычным вучылішчы і кансерваторыі. У 1988 годзе наведваў рэжысёрскія курсы ў Маскоўскім абласным інстытуце культуры[1].

У 1994—1996 гадах працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты «Российские вести».

У 1996 годзе скончыў газетна-часопіснае аддзяленне факультэта журналістыкі МДУ імя Ламаносаў з чырвоным дыпломам[1].

Стаў вядомым пасля здымак у праграме «Акулы пяра», якая выходзіла на ТВ-6 у 1995—1998 гадах[2]. У 1997 годзе на ТВ-6 прымаў удзел у праекце «Акулы палітпяра».

Супрацоўнічаў з выданнямі «Искус», «Мегаполис—Континент»[3][4].

Са студзеня 1997 па ліпень 1998 года працаваў прэс-менеджарам аддзела эксплуатацыі канцэртнай залы (цяпер «Акадэмічнай») Расійскай акадэміі навук.

Са снежня 1998 па красавік 2000 года быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Среда» канцэрна «Вечерняя Москва».

З мая 2000 па май 2001 года — эксперт газетнага аддзела і музычны аглядальнік газеты «Лига наций».

З чэрвеня 2001 года — музычны рэдактар-аглядальнік «Рок Держава».

З верасня 2002 па май 2004 года — аглядальнік штомесячнага музычнага часопіса «Хит-парад».

У якасці запрошанага журналіста-эксперта рэгулярна ўдзельнічаў у рэлігійнай тэлепраграме «Канон» на ТВ-6.

У верасні — лістападзе 2002 года на ДТВ ён выступіў аўтарам сцэнарыя і вядучым некалькіх выпускаў штотыднёвага ток-шоу «Под пресс»[5].

У 2007―2008 гадах ― член журы тэлеконкурсу «Суперстар» на НТВ.

З 2010 па 2015 год быў адным з чатырох суддзяў пеўчага шоу «Х-фактар» на ўкраінскім канале СТБ[6].

З 2020 па 2023 год — член журы праекта «Суперстар! Возвращение» на НТВ.

З верасня 2021 па снежань 2023 года-вядучы ток-шоу «За гранью» на НТВ[7][8].

З кастрычніка 2021 года па студзень 2023 года — член журы праекта X-Фактар Беларусь на тэлеканале «Беларусь 1»[9].

Погляды правіць

У 2014 годзе падтрымаў анэксію Крыма Расіяй[6]

З 2017 года выступае з праўладнай рыторыкай. Негатыўна адгукаўся пра пратэстны рух у Беларусі, рабіў украінафобскія заявы, вельмі негатыўна адгукаўся пра расіян, якія эмігравалі пасля ўварвання Расіі на Украіну[10].

Санкцыі правіць

15 студзеня 2023 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну быў унесены ў санкцыйны Спіс Украіны[11][12] бо ён «выказаўся публічна ў падтрымку так званай „спецаперацыі“ РФ на тэрыторыі Украіны, мяркуе, што Украіна пры падтрымцы краін НАТА і ЗША магла напасці на Расію. Крытыкуе расійскіх зорак, якія выступілі супраць вайны і пакінулі тэрыторыю РФ»[13].

Страта назапашванняў правіць

У 2017 годзе пазбавіўся сумы больш за 10 мільёнаў рублёў[14] у цяпер закрытым банке «Югра». З гэтай нагоды выступаў у 2018 годзе на круглых сталах у Дзярждуме (у прыватнасці, у лістападзе) з рэзкай крытыкай Цэнтрабанка, Набіулінай і Пуціна.

Сям’я правіць

  • Бацька — Васіль Мацвеевіч Саседаў (1930—2009) — па прафесіі міліцыянер, 30 гадоў адслужыў у органах ГУУС, працаваў ва ўпраўленні па ахове метрапалітэна да 76 гадоў, памёр ад раку лёгкага[15][16][17].
  • Маці — Антаніна Пятроўна Саседава (нар. 4 лютага 1936) — інжынер-тэхнік, на пенсіі[15][16].
  • Старэйшы брат — Уладзімір Васільевіч Саседаў (нар. 7 сакавіка 1960) — інжынер сувязі, працуе менеджарам па продажы сантэхнікі[16][17].

Асабістае жыццё правіць

Адкрыты гомасексуал[18].

Зноскі

  1. а б в Сергей Соседов — Звёздное досье, LIVEstory. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2011. Праверана 21 сакавіка 2011.
  2. а б Сергей СОСЕДОВ: «Музыка, которая нужна для моего мира, для моего душевного состояния, уже давно написана…». Правда Украины (17 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
  3. Акулы пера с Е. Белоусовым. Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2020. Праверана 10 лютага 2018.
  4. Акулы пера с И. Салтыковой. Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 10 лютага 2018.
  5. АНДРЕЙ РАЗИН И КАТЯ ЛЕЛЬ ПОПАДУТ "ПОД ПРЕСС!". InterMedia (15 кастрычніка 2002). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
  6. а б «Крымское клеймо» на российских артистах (руск.). Крым.Реалии (4 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2023. Праверана 15 жніўня 2023.
  7. Сергей Соседов стал ведущим нового шоу о необычных людях. РИА Новости (30 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2021. Праверана 12 верасня 2021.
  8. Сергей Соседов назвал нового ведущего «За гранью» говорящей головой
  9. "Х-Factor в Беларуси" - премьера 9 октября в 20:45. Белтелерадиокомпания (8 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021.
  10. Кравчук, Анна. Соседов, который длительное время работал в Украине, призвал бойкотировать Галкина и Хаматову (руск.). OBOZREVATEL NEWS (29 красавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2023. Праверана 3 лістапада 2023.
  11. Власти Украины ввели санкции против Андрея Кончаловского, Юрия Лозы и Сергея Соседова (руск.). InterMedia. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2023. Праверана 17 студзеня 2023.
  12. Зеленский ввел санкции против еще 198 российских деятелей культуры и медиасферы (руск.). Крым.Реалии (15 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2023. Праверана 15 жніўня 2023.
  13. СОСЕДОВ Сергей Васильевич - биография, досье, активы (руск.). Война и санкции. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2023. Праверана 20 красавіка 2023.
  14. Анжелика Радж. Программа "Ой, мамочки!" - Сергей Соседов. Мир 24 (28 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 27 кастрычніка 2020.
  15. а б «Секрет на миллион»: Сергей Соседов — YouTube. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2019. Праверана 24 жніўня 2018.
  16. а б в Близких Сергея Соседова мучают комплексы — TV.UA(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2010. Праверана 21 сакавіка 2011.
  17. а б Сергей Соседов впервые рассказал о своей семье | Обозреватель. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 15 студзеня 2017.
  18. Сергей Соседов: Я никогда не получал удовольствия от секса с женщинами. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2018. Праверана 11 лютага 2018.

Спасылкі правіць