Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР (ФДПіПА БДУІР) — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі БДУІР
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Заснаваны 1970
Дэкан Васіль Міхайлавіч Бондарык
Адрас Мінск, Вуліца Гікалы, 9
bsuir.by/ru/fdpipo

У красавіку 1970 года ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце было створана падрыхтоўчае аддзяленне (ПА) у мэтах павышэння ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi рабочай і сельскай моладзі. З мэтай далейшага ўдасканалення давузаўскай падрыхтоўкі абітурыентаў, а таксама з мэтай прафесійнай арыентацыі моладзі ў маі 1990 года ПА было рэарганізавана ў факультэт дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі (ФДПіПА).

Склад факультэтаПравіць

Структура факультэта адрозніваецца ад стандартнай мадэлі факультэта, якая прадугледжвае падзел на кафедры. У складзе факультэт ёсць толькі адна кафедра — кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін. Таксама ў склад факультэта ўваходзіць аддзел суправаджэння прыёмнай камісіі і курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў.

СпасылкіПравіць