Багуслаўскі фальварак
Гомельская сядзіба, або Багуслаўскі фальварак — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры 19 ст. ў г. Гомель, на тэрыторыі былой вёскі Прудок, якая ўвайшла ў межы горада. Уваходзіла ў склад маёнтка Румянцавых, затым Паскевічаў[1]. Размешчана па адрасе вуліца Пасёлак Будзёнаўскі, 17.
Славутасць | |
Багуслаўскі фальварак | |
---|---|
52°28′19″ пн. ш. 31°00′03″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000094 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уключала сядзібны дом, драўляны млын, гаспадарчыя пабудовы, парк, сад з сажалкамі, конны завод (быў адкрыты ў 1922). Сядзібны дом з рысамі рамантызму пабудаваны ў 1849 годзе[1].
Захаваліся сядзібны дом, стайневыя пабудовы, рэшткі алеі з ліпамі[1].
Архітэктура
правіцьЦагляны аднапавярховы будынак сядзібнага дома на высокім цокалі. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вежавымі выступамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і ўмацаваны лапаткамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны арачныя абрамленні вокнаў, разеткі, цягі, люкарны. Стайні маюць розную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, фасады ўпрыгожаны цаглянымі дэкаратыўнымі элементамі[1].
-
Сядзібны дом
-
Элемент сядзібнага дома XIX ст.
-
Стайні
-
Стайні
-
Гаспадарчая пабудова
Зноскі
- ↑ а б в г Т. Ф. Літвінава. Гомельская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
правіць- Т. Ф. Літвінава. Гомельская сядзіба // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багуслаўскі фальварак
- Багуслаўскі фальварак на сайце «Архіварта»