Фалькавічы (Лідскі раён)

Фа́лькавічы[1] (трансліт.: Faĺkavičy, руск.: Фальковичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на поўдзень ад г. Ліда. 18 гаспадарак, 23 жыхары (2015).

Вёска
Фалькавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
41
Насельніцтва
72 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231299
Аўтамабільны код
4
Фалькавічы на карце Беларусі ±
Фалькавічы (Лідскі раён) (Беларусь)
Фалькавічы (Лідскі раён)
Фалькавічы (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Фалькавічы (Лідскі раён)

Гісторыя правіць

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года вядомы фальварак і вёска Фалькаўшчына (Falkowszczyzna), што належалі ксяндзам-дамініканам з Ельні[2].

У 1870 годзе вёска Фалькаўшчына ў Ганчарскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.

Паводле польскага перапісу 1921 г., вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 43 жылыя пабудовы, 213 жыхароў. 3 1940 да 1954 года цэнтр Фалькавіцкага сельсавета[3]. У 1950 створаны калгас «Багатыр». Дзейнічала Фалькавіцкая пачатковая школа, працаваў магазін.

Насельніцтва правіць

Дынаміка насельніцтва:

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць