Фаіна Рыгораўна Гаенка
Фаіна Рыгораўна Гаенка (укр.: Фаїна Григорівна Гаєнко, сапраўднае прозвішча — Амельчанка; 25 верасня [8 кастрычніка] 1900, Кахоўка, Таўрычаская губерня — 6 студзеня 1965, Львоў) — украінская актрыса. Народная артыстка УССР (1954). Член КПСС з 1941.
Фаіна Рыгораўна Гаенка | |
---|---|
укр.: Фаїна Григорівна Гаєнко | |
Род дзейнасці | актрыса |
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1965 (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы |
|
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСцэнічную дзейнасць пачала ў драматычным калектыве пры народным доме ў Кахоўцы (1918—1920). У 1925—1927 гадах — актрыса тэатра імя І. Франко (Кіеў), у 1927 годзе — філіяла Адэскага дзяржаўнага драматычнага тэатра, з 1928 года — тэатра імя Занькавецкай (цяпер у Львове). У 1920-х гадах кіравала драматычнымі самадзейнымі калектывамі ў Кахоўцы, Берыславе, Херсоне.
Актрыса шырокага дыяпазону, Гаенка стварыла яркую галерэю характэрных, камедыйных і лірыка-драматыч вобразаў. Сярод іх: Маўка («Лясная песня» Лесі Украінкі), Хіўра («Сарочынскі кірмаш» Гогаля), Сцяша («Назар Стадоля» Шаўчэнка), Сафія («Няшчасная» Карпенка-Карага), Ліда, Саламія, Коўшык («Платон Крэчат», «Багдан Хмяльніцкі», «Калінавы гай» Карнейчука), Васіліса («На дне»), Эмілія («Атэла»).
У 2016 годзе адна з вуліц у Кахоўцы была названа ў яе гонар.
Узнагароды
правіць- Народная артыстка УССР (1954);
- ордэн «Знак Пашаны» (24.11.1960).
Зноскі
- ↑ Криса Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-6