Фаўстын Цяцерскі
Фаўстын Цяцерскі (1761[2], Вармія — 1832 або 1833, Папорці ) — польскі, літоўскі і беларускі грамадскі дзеяч і мемуарыст, манах-дамініканін.
Фаўстын Цяцерскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1761 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1832[1] ці 1833 |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, мемуарыст |
Месца працы | |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Віленскі ўніверсітэт. Доктар філасофіі і тэалогіі.
Настаўнічаў у кляштарных школах, прыёр Віленскага кляштара дамініканцаў. Удзельнік паўстання 1794 года на Гродзеншчыне. Пасля яго паражэння стварыў «Віленскую асацыяцыю» для арганізацыі новага паўстання, падтрымліваў сувязі з аднадумцамі-эмігрантамі ў Заходняй Еўропе. У 1797 годзе сасланы на пажыццёвую катаргу ў Забайкалле. Амніставаны і ў 1801 годзе вярнуўся на радзіму. З 1801 года прыёр Забельскага кляштара дамініканцаў, да 1816 года — выкладчык Забельскага дамініканскага калегіума.
Яго «Успаміны» — адно з першых этнаграфічных апісанняў Даурыі (апублікавана на польскай мове ў 1865 годзе ў Львове А. Бялеўскім, рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы). У іх паказаны побыт карэннага насельніцтва Сібіры, каларытныя партрэты катаржнікаў і ссыльных, выхадцаў з беларуска-літоўскіх губерняў, крытыкуецца царскае чыноўніцтва і праваслаўнае духавенства.
У 1821—1832 гадах візітатар школ у беларуска-літоўскіх губернях. У «Дзённіку візітатара» (1904) апісаў свае паездкі, змясціў звесткі па гісторыі выяўленчага мастацтва і архітэктуры, пра норавы феадальнага грамадства. Рукапіс «Дзённіка візітатара» па кляштарах Беларусі захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.
Працы Цяцерскага па гісторыі і філасофіі Беларусі і Літвы пад назвай «Літоўская хроніка» загінулі.
ТворыПравіць
- Znaczniejszych przypadków pewnego z Syberii powrotnego Polaka w 1801 roku. — Warszawa — Wrocław, 1998.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Anton Franciszek Bryl. O dacie urodzenia Faustyna Ciecierskiego // Przegląd Tomistyczny, t. XXV (2019), s. 493—494.
- Brodniewicz J. «Byłbym najniespokojniejszym, gdybym ufności nie pokładał w nieprzebranej Najwyższej Opatrzności» — rekonstrukcja biografii Faustyna Ciecierskiego // Dominikanie na ziemiach polskich w XVIII i XIX wieku. Zbiór studiów, red. M. Miławicki, A. Markiewicz. — Kraków, 2009. — S. 519—562.
- Географы і падарожнікі Беларусі: [Альбом-атлас]. — Мн., 1999.
- Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мн., 1974.
- Пятшкевіч І. «А з Белай Русі даносяць…». Беларусь у рукапіснай спадчыне віленскага дамініканца Фаўстына Цяцерскага // Arche № 7-8, 2014. — С. 1-24.