Ва́рмія (ням.: Ermland, польск.: Warmia) — гістарычная вобласць на паўднёвым узбярэжжы Балтыйскага мора. Займала тэрыторыю ад ракі Эльбінг да берага Віслінскага заліва.

Тэрыторыя Варміі пазначана бледна-ружовым колерам
Гістарычная карта Варміі

Вармія займала цэнтральнае становішча сярод тэрыторый, на якіх жылі прусы, таму крыжакі імкнуліся авалодаць гэтай тэрыторыяй у першую чаргу, з прычыны таго, што гэта давала ім плацдарм для экспансіі на сумежныя тэрыторыі. У 1243 годзе тут было створана Эрмландскае біскупства, якое мела асобы статус Князь-біскуп Варміі валодаў шырокай самастойнасцю, хоць і знаходзіўся ў падначаленні вялікага магістра Тэўтонскага ордэна.

Пасля бітвы пры Грунвальдзе 1410 года біскуп Вармінскі прызнаў сюзерэнітэт караля Польшчы, а паводле Торунскага міру 1466 года Вармія разам з тэрыторыяй Заходняй Прусіі ўвайшла ў склад Каралеўствы Польскага як частка правінцыі Каралеўская Прусія, але на правах аўтаномнага княства-біскупства. Неўрэгуляванасць пытання статусу Вармінскага біскупства ў складзе Польшчы прывяла да вайны 1467—1479 гадоў, у выніку якой былі пацверджаны прывілеі князя-біскупа, аднак над працэдурай яго абрання быў усталяваны кантроль польскага караля.

Тэрыторыя Княства Вармінскага ў рамках Рэчы Паспалітай.

У далейшым князь-біскуп Вармінскі ўваходзіў у кола вышэйшай польска-літоўскай арыстакратыі з правам удзелу ў сенаце Рэчы Паспалітай. Вармінскае княства захоўвала аўтаномію ў судовай і адміністрацыйнай сістэме, мела ўласны прадстаўнічы орган (Вармінскі сеймік) і ўзброеныя сілы. Пасля Першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. тэрыторыя Вармінскага княства была далучана да Прусіі, яго аўтаномія ліквідавана, а маёмасць князя-біскупа секулярызавана.

Заставалася часткай Прусіі, а ў складзе апошняй з 1871 года часткай Германскай імперыі аж да Другой сусветнай вайны. Па заканчэнні гэтай вайны Вармія разам з іншымі ўсходне-прускімі землямі была далучана да Польшчы і СССР (РСФСР). Адміністрацыйна ўваходзіць у Вармінска-Мазурскае ваяводства Польшчы і Калінінградскую вобласць Расіі.

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць