Францішак Ксаверый Ксянжкевіч
Францішак Ксаверый Ксянжкевіч (польск.: Franciszek Ksawery Księźkiewicz (Księszkiewicz); 3 снежня 1731, Вармія — 14 сакавіка 1785, Вышкава[1]) — езуіцкі святар і педагог.
Францішак Ксаверый Ксянжкевіч | |
---|---|
польск.: Franciszek Ksawery Księźkiewicz (Księszkiewicz) | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1731 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 1785 (53 гады) |
Месца смерці | Вышкава |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Пасля заканчэння езуіцкіх школ 25 жніўня 1747 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Прайшоўшы выпрабаванні ў навіцыяце выкладаў у Вільні (1749—1750). Вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі (1750—1753), а потым выкладаў у сярэдніх школах у Вільні (1753—1756) і Браневе (1756—1757). З 1757 па 1761 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Бранеўскам езуіцкім калегіуме. У Браневе быў высвечаны на ксяндза[2].
Прафесар рыторыкі і грэчаскай мовы для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1764—1765), прафесар філасофіі і грэчаскай мовы (1765—1768) і прэфект бібліятэкі (1765—1766) ў Полацку. Прэфект друкарні ў Нясвіжы (1768—1769), прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў і прэфект школ у настаўніцкай семінарыі ў Слуцку (1770—1771). У 1771—1772 гг. — прэфект архіву Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса ў Нясвіжы, а ў 1772—1773 гг. — сакратар правінцыяла Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773), прыкладна з 1775 г., быў дырэктарам дыяцэзіяльнай семінарыі ў Пултуску[2].
Апублікаваў панегірык у гонар Юзафа Анджэя Залускага з нагоды яго намінацыі на кіеўскага епіскапа: Illustrissimo… Josepho Andreae Comiti in Zaluskie Załuski, Kiioviae Antistis primum Sacrum Pontificio ritu facientis honorem (Варшава, 1759)[2].
Зноскі
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ а б в Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 90-91.
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.