Феліпі Маса

(Пасля перасылкі з Феліпэ Маса)

Фелі́пі Ма́са (парт.: Felipe Massa, партугальскае вымаўленне: [Filipi masɐ], нарадзіўся 25 красавіка 1981) — бразільскі аўтагоншчык, былы пілот Формулы-1.

Феліпі Маса
Felipe Massa in 2018 (cropped).jpg
Грамадзянства
Дата нараджэння 25 красавіка 1981(1981-04-25)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэння
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Кар'ераПравіць

Пачаў сваю кар'еру ў картынгу ва ўзросце васьмі гадоў і працягваў удзельнічаць ў нацыянальных і рэгіянальных чэмпіянатах на працягу сямі гадоў. Пазней ён удзельнічаў у чэмпіянаце Формулы-Шэўрале. У 2000 годзе ён перайшоў у італьянскую Формулу-Рэно і перамог у чэмпіянаце Еўропы. Пазней Маса атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Еўропы Формулы-3000 у першы ж год удзелу.

Маса пачаў сваю кар'еру ў Формуле-1 разам з Sauber. На працягу 2003 года ён паспрабаваў папрацаваць у Scuderia Ferrari у якасці тэст-пілота. На працягу 2004 і 2005 гадоў ён яшчэ заставаўся ў Sauber, але пазней ізноў вярнуўся ў Ferrari, дзе ён выйграў дзве гонкі ў 2006 годзе, у тым ліку на яго хатнім Гран-пры, што зрабіла яго першым бразільцам, які пасля Айртана Сены выйграў Гран-пры Бразіліі. Маса выйграў тры гонкі ў 2007 годзе і заняў 4-е месца ў чэмпіянаце пілотаў. Ён заняў другое месца ў чэмпіянаце пілотаў 2008 года пасля доўгага змагання з Льюісам Хэмілтанам за тытул. У 2009 годзе на Гран-пры Венгрыі Маса быў паранены пружынай падвескі ад аўтамабіля Brawn GP Рубенса Барыкела. Маса быў вымушаны прапусціць рэшту сезону, але вярнуўся ў 2010 годзе. Маса значна страціў форму ў 2011 годзе не здабыўшы ніводнага подыума, але паслядоўна працягваў набіраць ачкі. Маса зрабіў значны ўклад у перамогу Ferrari у чэмпіянаце канструктараў ў 2007 і 2008 гадах і атрымаў кантракт з камандай да канца сезону 2013 года. 10 верасня 2013 года ён пацвердзіў, што ён пакіне Ferrari у канцы сезону 2013 года. 11 лістапада было абвешчана, што Маса заменіць Пастара Мальданада ў Williams пачынаючы з 2014 года, яго напарнікам па камандзе стаў Вальтэры Ботас.

У 2017 годзе абвясціў аб завяршэнні кар'еры ў Формуле-1[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Driver Database
  2. Massa announces F1 retirement after 2017 season (англ.) . motorsport.com (4 лістапада 2017). Праверана 7 верасня 2021.