У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ферамоны (грэч. φέρω — «несці» грэч. ορμόνη — «падахвочваць, выклікаць») — зборная назва рэчываў — прадуктаў знешняй сакрэцыі, што выдзяляюцца некаторымі відамі жывёл і забяспечваюць хімічную камунікацыю паміж асобінамі аднаго віду. Фэрамоны — біялагічныя маркеры ўласнага віду, лятучыя хемасігналы, кіраўнікі нейраэндакрыннымі паводніцкімі рэакцыямі, працэсамі развіцця, а таксама шматлікімі працэсамі, звязанымі з сацыяльнымі паводзінамі і размнажэннем.

Фэрамоны мадыфікуюць паводзіны, фізіялагічны і эмацыйны стан ці метабалізм іншых асобін таго ж віду. Як правіла, фэрамоны прадукуюцца спецыялізаванымі залозамі.

Спасылкі

правіць