Франсуа Гаво

Франсуа Гаво (фр.: François Gavot, польск.: Franciszek Gavot, лац.: Franciscus Gavot; 22 жніўня 1766, Матэнкур, Францыя — 19 студзеня 1830, Лаваль, Францыя) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Франсуа Гаво
фр.: François Gavot
лац.: Franciscus Gavot
Дата нараджэння 22 жніўня 1766(1766-08-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1830(1830-01-19) (63 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці святар, педагог
Месца працы

БіяграфіяПравіць

Уступіў у Таварыства Ісуса 18 студзеня 1812 г. Прафесар французскай мовы і літаратуры (1813—1815, 1817—1818, 1819—1820) і прэфект канвікта (1815—1818) ў Полацкай езуіцкай акадэміі, прафесар французскай мовы ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1818—1819)[1][2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820), як і многія іншыя французы (напрыклад, Д. Рышардо, Ш. Жэнціль і інш.), з’ехаў на Радзіму. Працаваў у езуіцкіх калегіумах Амьена (1820—1822) і Бардо (1822—1824). 8 мая 1823 г. даў манаскія абяцанні. Апошнія гады жыцця — у езуіцкай місіі ў Лавалі (1824—1830). Памёр 19 студзеня 1830 г.[3][4]

Зноскі

  1. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  2. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 115—117.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Galliae.
  4. Catalogs SJ 1829—1853. Franciae.

ЛітаратураПравіць

  • Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно: ГрГУ, 2002. — 427 с.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.