Французская Верхняя Вольта
Ве́рхняя Во́льта (фр.: Haute-Volta) — былая французская калонія ў складзе Французскай Заходняй Афрыкі.
калонія Францыі | |||
Верхняя Вольта | |||
---|---|---|---|
Haute-Volta | |||
|
|||
1919 — 1932
|
|||
Сталіца | Уагадугу | ||
Мова(ы) | Французская мова | ||
Афіцыйная мова | французская | ||
Гісторыя | |||
• 1 сакавіка 1919 | Утварэнне калоніі | ||
• 5 верасня 1932 | Скасаванне калоніі | ||
• 4 верасня 1947 | Аднаўленне калоніі | ||
• 11 снежня 1958 | Прадастаўленне аўтаноміі | ||
• 5 жніўня 1960 | Прадастаўленне незалежнасці | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У канцы XIX стагоддзя французы захапілі каралеўства Масі, і ўключылі іх землі ў склад калоніі Кот-д’Івуар. У 1919 годзе з паўночнай часткі калоніі Кот-д’Івуар і часткі земляў калоніі Верхні Сенегал і Нігер была ўтворана асобная калонія Верхняя Вольта. Назва паходзіць ад ракі Вольта, вытокі якой знаходзяцца на тэрыторыі калоніі.
У 1932 годзе калонія была расфарміравана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад калоніі Французскі Судан.
Пасля Другой сусветнай вайны, 4 верасня 1947 года калонія Верхняя Вольта была створана зноў. Калі ў 1958 годзе ўтварылася Пятая французская рэспубліка, Французскі Саюз быў ператвораны ў Французская супольнасць, і Французская Заходняя Афрыка фармальна спыніла сваё існаванне. На тэрыторыях, якія ўваходзілі ў яе склад, былі праведзены рэферэндумы, і 11 снежня 1958 года Рэспубліка Верхняя Вольта стала аўтаномнай рэспублікай у складзе Французскай супольнасці.
У выніку паразы ў Індакітайскай вайне і росту напружанасці ў Алжыры ў канстытуцыю Францыі былі ўнесены змены, якія дазволілі членам Французскай супольнасці самастойна змяняць свае Канстытуцыі. 5 жніўня 1960 года была ўтворана незалежная дзяржава Верхняя Вольта, цяпер Буркіна-Фасо.