Францішак Ксаверый Стахоўскі
пісар земскі мсціслаўскі
Францішак Ксаверый Стахоўскі (польск.: Franciszek Ksawery Stachowski) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Францішак Ксаверый Стахоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ян Юзаф Міхал Сурын[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Цеханавецкі[d] | ||||||
Пераемнік | Мікалай Ільініч[d] | ||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 16 верасня 1781 і не пазней за 10 сакавіка 1782 | ||||||
Род | Стахоўскія | ||||||
Бацька | Караль Стахоўскі[d] | ||||||
Маці | Канстанцыя з Ходзькевічаў[d] | ||||||
Жонка | Саламея з Гуркаў[d][1] і Марыяна з Кіркораў[d][2] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Канстанцыі з Хадкевічаў, падсталянкі і лентвойтаўны мсціслаўскай[3].
Суддзя гродскі мсціслаўскі з 18 лютага 1765 года. Прызначаны стольнікам мсціслаўскім 9 сакавіка 1767 года пасля вылучэння Міхала Цеханавецкага на харужага. Вылучаны 12 сакавіка 1771 года на пісара земскага мсціслаўскага[4][3].
Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[3].
Сям'я
правіцьУ першым шлюбе з Саламеяй Гурко (пам. пасля 2 красавіка 1770 года[4]), дачкой прэзідэнта Віцебскага земскага суда. У другім шлюбе з Марыяннай Кіркор. Дзеці[3]:
- Ян;
- Лявон;
- Іахіма;
- Юзэфа.
Крыніцы
правіць- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 181. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 111. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б в г ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
- ↑ а б 973. Franciszek Ksawery Stachowski // Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy (польск.) / pod redakcją Andrzeja Rachuby. — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2019. — Tom IX: Województwo mścisławskie. XVI—XVIII wiek. — ISBN 978-83-65880-76-5.