Франчэска Дзі Джавані

Франчэска Дзі Джаванні (нар.24 сакавіка 1953, Палерма, Італія) — італьянскі юрыст, кіраўнік пасады ў дзяржсакратарыяце Ватыкана.

Франчэска Дзі Джавані
Нараджэнне 24 сакавіка 1953(1953-03-24) (71 год)
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць дыпламат
Месца працы

Біяграфія правіць

Атрымала юрыдычную адукацыю і праходзіла практыку ў міжнародным цэнтры руху «Факаляры». З верасня 1993 года яна была афіцыялам Аддзела па сувязях з дзяржавамі, займаючыся, у прыватнасці, пытаннямі, звязанымі з міжнароднымі дамовамі па міграцыі, міжнародным гуманітарным правам, камунікацыямі, прыватным міжнародным правам, становішчам жанчын, інтэлектуальнай уласнасцю і турызмам.

15 студзеня 2020 года Папа Францішак прызначыў яе намеснікам сакратара Аддзела па сувязях з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту, даручыўшы ёй кіраваць сектарам шматбаковых адносін[2].

Зноскі