Фрыда Густаўсан
Фрыда Густаўсан (шведск.: Frida Gustavsson; нар. 6 чэрвеня 1993, Стакгольм, Швецыя) — шведская топ-мадэль і актрыса[1].
Фрыда Густаўсан | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1993 (29 гадоў) |
Месца нараджэння | Стакгольм, Швецыя |
Рост | 185 см |
Вага | 59 кг |
Колер валасоў | бландзінка |
Вочы | блакітныя |
Памер адзежы | 34 (EU) |
Грамадзянства |
![]() |
Frida Gustavsson (Models.com) |
Кар'ераПравіць
Фрыда Густаўсан пачала кар'еру мадэлі ў 2008 годзе. Паваротным момантам стала падпісанне кантракту з вядомым мадэльным агенцтвам IMG у 2009 годзе, неўзабаве пасля таго, як яна адкрыла паказ восеньскай калекцыі моднага дома Valentino ў Парыжы.
Пасля гэтага Фрыда прыняла ўдзел у паказах Louis Vuitton, Chanel, Lanvin, Carolina Herrera, Fendi, Christian Dior, Jil Sander, Alexander McQueen, Anna Sui, Marc Jacobs, Michael Kors, Calvin Klein, Oscar de la Renta, Emilio Pucci, Celine, Hermès, Jean Paul Gaultier, Dolce & Gabbana, Givenchy, Yves Saint Laurent, Ralph Lauren, Bluemarine і Versace[2].
Яе прызналі адной з самых запатрабаваных мадэляў вясны 2010 года.
Густаўсан з'яўлялася на вокладках такіх часопісаў, як Elle, W, Numéro, амерыканскага, італьянскага, французскага і японскага Vogue, L'officiel і Crash. У сакавіку 2010 яна з'явілася на вокладцы нямецкага Vogue[3].
У 2011 Фрыда атрымала ўзнагароду ў намінацыі "Шведская мадэль года", якая заснавана часопісам Elle[4].
Прыватнае жыццеПравіць
З 29 мая 2015 года Фрыда замужам за фатографам Яльмарам Рехліным[5].
АгенцтваПравіць
Фрыда працуе ў наступных агенцтвах[2]:
- IMG Models - New York
- IMG Models - Paris
- IMG Models - Milan
- IMG Models - London
- IMG Models - Australia
- Traffic Models - Barcelona
- LEGEND - Copenhagen
- Mega Model Agency - Hamburg
- Stockholmsgruppen - Stockholm
- Donna Models - Tokyo