Фрыдрых Хаберлант
Фрыдрых Хаберлант (21 лютага 1826, Браціслава — 1 мая 1878, Вена) — аўстрыйскі натураліст. Бацька Г. Хаберланта.
Фрыдрых Хаберлант | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лютага 1826[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 мая 1878[1] (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | лепідаптэрыст, прафесар, хімік |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў сельскагаспадарчую школу ў Машанмадзьяравар (1849); з 1851 года ад’юнкт, з 1853 года прафесар сельскагаспадарчага інстытута, створанага ў 1850 годзе на аснове гэтай школы, з 1869 года кіраўнік станцыі шаўкаводства ў Герцы, з 1872 года прафесар батанікі ў Вышэйшай сельскагаспадарчай школе ў Вене. Вырашаў праблемы земляробства і раслінаводства з пазіцый фізікі і фізіялогіі раслін. Даследаваў усе фазы развіцця сельскагаспадарчых раслін і ўплыў на іх знешніх фактараў, залежнасць вільгацеўтрымальнай здольнасці глебы ад тэмпературы, вымярзання раслін і інш. Аўтар прац па штучнай ірыгацыі, акліматызацыі, шаўкаводстве, барацьбе са шкоднікамі і інш.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #117652547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117652547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117652547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.