Фрыдрых фон Інгеналь

Адмірал

Гу́стаў Ге́нрых Эрнст Фры́дрых Фон Інгеналь (ням.: Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl; 30 чэрвеня 1857, Нойвід — 19 снежня 1933, Берлін) — нямецкі ваенны дзеяч, адмірал. У 19091910 камандаваў Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадрай. Камандуючы германскім Флотам адкрытага мора на пачатку Першай сусветнай вайны[4]. Звольнены пасля няўдалай для немцаў бітвы ля Догер-банкі.

Фрыдрых фон Інгеналь
ням.: Friedrich von Ingenohl
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1857(1857-06-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 1933(1933-12-19)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаў Германскі імперскі флот
Гады службы 18741915
Званне
Адмірал
Адмірал
Адмірал
Камандаваў Флот адкрытага мора
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Белага сокала
Ордэн Белага сокала
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фрыдрых Інгеналь нарадзіўся ў сям’і гандляра, у 1874 годзе пачаў службу на флоце, правёў шмат гадоў на Далёкім Усходзе. У 1895 годзе ўдзельнічаў у Япона-кітайскай вайне (Германія прымала ўдзел у гэтай вайне — гл. Траістая інтэрвенцыя). У 1897 годзе Інгеналь быў пераведзены ў Берлінскае Адміралцейства, у 1904 годзе прызначаны камандарам імператарскай яхты SMY Hohenzollern[en]. У 1908 годзе атрымаў званне контр-адмірала з правам дадання да свайго прозвішча прыстаўкі -фон, што азначала ўзвядзенне ў дваранства (27 студзеня 1909 года). Прызначаны Галоўнакамандуючым флоту ў студзені 1913 года[5].

Першая сусветная вайна правіць

З пачаткам Першай сусветнай вайны Інгеналь распрацаваў для германскага флота тактыку хуткіх і рашучых баявых аперацый, гэтая тактыка не знайшла падтрымкі вышэйшага германскага адміралітэта. Яго ідэя заключалася ў частых укольчатых нападах брытанскіх судоў, правакуючых праціўніка на неасцярожныя контрудары. Такая тактыка не прынесла вынікаў, у першым значным сутыкненні — Бітве ў Гельгаландскай бухце 28 жніўня 1914 года Германскі ваенны флот страціў 3 лёгкіх крэйсера і мінаносец. У другім сутыкненні 24 студзеня 1915 года ў Бітве ля Догер-банкі страты былі яшчэ значней. Фрыдрых Фон Інгеналь быў адхілены ад камандавання Флотам адкрытага мора 2 лютага 1915 года, яго змяніў адмірал Гуга фон Поль.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны брытанцы запатрабавалі ад Германіі выдачы Інгеналя, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах, але немцы яго не выдалі. Фрыдрых Фон Інгеналь памёр у Берліне 19 снежня 1933 года.

Узнагароды правіць

  • Прускі ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дубовым лісцем і мячамі[6];
  • Прускі Ордэн Кароны 1-й ступені[6];
  • Прускі ордэн Дома Гогенцолернаў 2-й ступені (Крыж комтура)[6];
  • Прускі Жалезны крыж 2-й ступені[6];
  • Прускі Жалезны крыж 1-й ступені[6];
  • Пруская Узнагарода за службу[6];
  • Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»[6];
  • Саксонскі ордэн Альбрэхта[6];
  • Саксен-Ваймарскі ордэн Белага сокала[6].

Зноскі

  1. а б Gustav Heinrich Ernst Friedrich von Ingenohl // The Dreadnought Project
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. New York Times. 20 December 1933. p. 22
  5. New York Times. 20 December 1933. p. 22
  6. а б в г д е ё ж з Marinekabinett (Hrsg.): Rangliste der Kaiserlich Deutschen Marine. E.S. Mittler & Sohn. Berlin 1918. S. 5.

Спасылкі правіць