Фрыц Штрасман (лац.: Fritz Strassmann, поўнае імя Фрыдрых Вільгельм Штрасман (Friedrich Wilhelm Straßmann): 22 лютага 1902, Бопард — 22 красавіка 1980, Майнц) — нямецкі хімік і фізік.

Фрыц Штрасман
ням.: Fritz Straßmann
Дата нараджэння 22 лютага 1902(1902-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 1980(1980-04-22)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык, змагар Супраціўлення
Навуковая сфера хімія, аналітычная хімія і Дзяленне ядра
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ота Ган
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1924 годзе Штрасман скончыў Гановерскі вышэйшую тэхнічную школу. З 1929 працаваў з О. Ганам і Л. Майтнер ў Інстытуце хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. У пасляваенныя гады займаў пасаду прафесара Майнцкага ўніверсітэта (1946—1970), адначасова ў 1946—1952 гадах з’яўляўся дырэктарам Інстытута неарганічнай і ядзернай хіміі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы прысвечаны ядзернай хіміі, радыяхіміі. Вывучаў працэсы ядзернага дзялення, уласцівасці радыеактыўных ізатопаў урану і торыя. У 1938 сумесна з О. Ганам адкрыў дзяленне ядраў урану пры бамбардзіроўцы іх нейтронамі, хімічнымі метадамі даказаў факт падзелу. Гэтая трактоўка вопытаў была пацверджана Л. Мейтнер і О. Фрышам.

Зноскі

  1. а б Fritz Strassmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Fritz Strassmann // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.