Фрэнсіс Глісан
Фрэнсіс Глісан (англ.: Francis Glisson; 1599?, Рампішэм, Дорсетшыр, Вялікабрытанія - 14 кастрычніка 1677[2], Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі ўрач, анатам, прафесар у Кембрыджы, адзін з самых выбітных урачоў першай паловы XVII стагоддзя. Немалаважныя яго заслугі і ў галіне фізіялогіі, асабліва ў вучэнні аб раздражняльнасці як аб адной з асноўных уласцівасцяў ўсіх прадметаў ў прыродзе рэагаваць на раздражненне. Сваім навуковым творам пра рахітызм (Лондан, 1660) ён звярнуў асаблівую ўвагу урачоў на хваробы дзіцячага ўзросту.
Фрэнсіс Глісан | |
---|---|
Francis Glisson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1597 |
Месца нараджэння | Рампішэм, Дорсетшыр, Вялікабрытанія |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1677 (80 гадоў) |
Месца смерці | Лондан, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізіёлаг, анатам, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | медыцына, анатомія |
Месца працы | Кембрыджскі ўніверсітэт |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Goulstonian Lectures[d] (1640) |
![]() |
Глиссон першым апісаў рахіт (1650) і вывучыў будову печані (1654) і кішэчніка; яго імем названа абалонка, якая пакрывае печань (глісанава капсула або капсула Глісана), першым апісаў сфінктар.
Зноскі
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Guido Giglioni, ‘Glisson, Francis (1599?–1677)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, Sept 2004; online edn, May 2006, accessed 31 Dec 2008