Фёдар Барысавіч Успенскі
Фёдар Барысавіч Успенскі (нар. 22 лютага 1970, Масква) — расійскі лінгвіст, спецыяліст па рускай антрапаніміцы. Аўтар даследаванняў у галіне скандынаўскай філалогіі, гісторыі і літаратуры старажытнай Скандынавіі і старажытнай Русі; культуры сярэднявечнай Еўропы, гістарычнай анамастыкі. Прафесар РАН (2015), член-карэспандэнт РАН з 28 кастрычніка 2016 года па Аддзяленні гісторыка-філалагічных навук[1].
Фёдар Барысавіч Успенскі | |
---|---|
руск.: Фёдор Борисович Успенский | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Барыс Андрэевіч Успенскі[d] |
Жонка | Ганна Феліксаўна Літвіна[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, выкладчык універсітэта, славіст |
Навуковая сфера | антрапаніміка, славістыка і скандынавістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2005) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Уладзімір Мікалаевіч Тапароў[d] і Вольга Аляксандраўна Смірніцкая[d] |
Біяграфія
правіцьСын лінгвіста Б. А. Успенскага, пляменнік матэматыка У. А. Успенскага.
Скончыў філалагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава (1996), спецыяльнасць «Філалогія. Рамана-германская філалогія». У 2000 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук (тэма «Славяна-скандынаўскія кантакты перыяду хрысціянізацыі: на матэрыяле моўных дадзеных»; кіраўнік акадэмік У. М. Тапароў). У 2005 годзе абараніў дысертацыю на суісканне ступені доктара філалагічных навук (тэма «Дынастычнае імя ў Скандынавіі і на Русі»).
Намеснік дырэктара Інстытута славяназнаўства (з 2010 года), в. аб. загадчыка Аддзела тыпалогіі і параўнальнага мовазнаўства (з 2012 года), кіраўнік Цэнтра славяна-германскіх даследаванняў (з 2006)[2]. Пачаў працаваць у НДУ ВШЭ ў 2012 годзе. Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар міжнароднага славістычнага часопіса «Slověne = Словѣне».
Бібліяграфія
правіць- Успенский Ф. Б. Имя и власть: Выбор имени как инструмент династической борьбы в средневековой Скандинавии. М., 2001.
- Успенский Ф. Б. Скандинавы — Варяги — Русь: Историко-филологические очерки. М., 2002.
- Fjodor Uspenskij. Name und Macht: Die Wahl des Namens als dynastisches Kampfinstrument im mittelalterlichen Skandinavien. Frankfurt am Main, 2004.
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Выбор имени у русских князей в X—XVI вв. Династическая история сквозь призму антропонимики. — М.: Индрик, 2006. — 904 с. — 1000 экз. — ISBN 5-85759-339-5
- Успенский Ф. Б. Именослов : историческая семантика имени. М., 2007.
- Успенский Ф. Б. Три догадки о стихах Осипа Мандельштама. М.: Языки славянской культуры, 2008. — 112 с. — ISBN 978-5-9551-0247-4
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Траектории традиции. Главы из истории династии и церкви на Руси конца XI — начала XIII века. М., 2010.
- Литвина А. Ф., Успенский Ф. Б. Русские имена половецких князей. Междинастические контакты сквозь призму антропонимики. М., 2013.
- Успенский Ф. Б. Работы о языке и поэтике Осипа Мандельштама. «Соподчиненность порыва и текста». М., 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-9551-0683-0
- Успенский Ф. Б. Люди, тексты и вещи: Из истории культуры средневековой Скандинавии. М.: Форум, Неолит, 2015
- Успенский Б. А., Успенский Ф. Б. Иноческие имена на Руси. М., СПб.: Нестор-История, 2017.
Зноскі
- ↑ Победители выборов в РАН. Члены-корреспонденты(недаступная спасылка) (28 октября 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 14 чэрвеня 2018.
- ↑ Фёдор Борисович Успенский // Институт славяноведения РАН
Спасылкі
правіць- Профіль Фёдара Барысавіча Успенскага на афіцыйным сайце РАН
- Старонка Архівавана 3 жніўня 2019. на сайце НДУ ВШЭ
- Публікацыі ў газеце «Троіцкі варыянт — Навука»
- Публікацыі на сайце «ПостНаука»
- Публікацыі на сайце «Арзамас»
- Публікацыі Архівавана 14 снежня 2017. на сайце «Гістарычная экспертыза»
- Выступы Архівавана 12 кастрычніка 2016. на радыё «Маяк»
- Імя і ўлада ў Старажытнай Русі Архівавана 8 чэрвеня 2018. (праект Публічныя лекцыі «Паліт.ру»)
- Цывілізацыя саг Архівавана 8 чэрвеня 2018.
- Нарманская штодзённасць: сваякі выгодней за саюзнікаў Архівавана 24 чэрвеня 2018.
- Родавыя імёны і нябесныя заступнікі ў сям’і маскоўскіх вялікіх князёў