Фёдар III Аляксеевіч (30 мая (9 чэрвеня) 1661 — 27 красавіка (7 мая) 1682) — рускі цар з дынастыі Раманавых (16761682), сын цара Аляксея Міхайлавіча і царыцы Марыі Іллінічны, народжанай Міласлаўскай, старэйшы адзінакроўны брат Пятра I.

Фёдар III
руск.: Фёдор III Алексеевич
Feodor III by Ivan Saltanov.jpg
цар усяе Русі[d]
1676 — 1682
Папярэднік Аляксей Міхайлавіч
Пераемнік Іван Аляксеевіч
Нараджэнне 9 чэрвеня 1661(1661-06-09)[1][2][…]
Смерць 7 мая 1682(1682-05-07)[1][2][…] (20 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Аляксей Міхайлавіч
Маці Марыя Ільінічна Міласлаўская[d]
Жонка Агафія Сямёнаўна Грушэцкая[4] і Марфа Мацвееўна Апраксіна[d][4]
Дзеці Ілья Фёдаравіч[d][5]
Веравызнанне праваслаўе
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

 
Фёдар III Аляксеевіч

Фёдар Аляксеевіч, абвешчаны спадкаемцам пастола пасля смерці старэйшага брата Аляксея, быў вельмі слабы і хваравіты, як і ўсе сыны Аляксея Міхайлавіча ад Марыі Міласлаўскай, з дзяцінства пакутаваў на паралюш і «скорбут» (цынгу). Яго настаўнікам быў Сімяон Полацкі, царэвіч атрымаў добрую адукацыю, ведаў лацінскую і польскую мовы, пісаў вершы.

Кароткае царстваванне Фёдара Аляксеевіча адзначана некаторымі важнымі акцыямі і рэформамі. У 1678 годзе праведзены агульны перапіс насельніцтва; у 1679 годзе ўведзена падваравое абкладанне прамымі падаткамі. У вайсковай справе брат Пятра правёў шэраг крокаў па мадэрнізацыі: у 1681 годзе скасавана месніцтва, якія заміналі войску атрымалі новае развіццё палкі іншаземнага ладу.

Пад уплывам першай жонкі цара, польскай дваранкі Агафіі Грушэцкай, прыдворны побыт значна змяніўся: пры маскоўскім двары ўпершыню пачалі галіць бароды і насіць «нямецкую вопратку».

Па ўказу цара была адчынена Славяна-грэка-лацінская акадэмія (Заіконаспаскае вучылішча). Працягваліся рэпрэсіі супраць старавераў, у прыватнасці, быў спалены з найблізкімі паплечнікамі пратапоп Авакум, які, паводле падання, прадказаў блізкую смерць цару Фёдару.

Царыца Агафія памерла летам 1681 года ў родах адзінага дзіцяці Фёдара — царэвіча Іллі; немаўля таксама неўзабаве памерла. Незадоўга да смерці цар пабраўся другім шлюбам з Марфай Мацвееўнай Апраксінай, сястрой будучага паплечніка Пятра I адмірала Фядора Мацвеевіча Апраксіна.

Фёдар Аляксеевіч памёр 27 красавіка 1682 года ва ўзросце 20 гадоў, не пакінуўшы распараджэння адносна спадчынніка прастола. Пахаваны ў Архангельскам саборы Маскоўскага Крамля.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Fiodor III Romanov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Teodor III de Rússia // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. 4,0 4,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

ЛітаратураПравіць