Фібаначы
Леана́рда Піза́нскі (лац.: Leonardo Pisano, Піза, каля 1170 — каля 1250), першы буйны матэматык сярэдневяковай Еўропы. Больш вядомы пад імем Фібана́чы (Fibonacci), што ў перакладзе з італьянскай мовы азначае «добры сын нарадзіўся» (Figlio Buono Nato Ci).
Леанарда Пізанскі | |
---|---|
Leonardo Pisano | |
![]() | |
Дата нараджэння | каля 1170[1][2][3] ці каля 1175[4][5] |
Месца нараджэння | Піза, Пізанская рэспубліка |
Дата смерці | не раней за 1240 |
Месца смерці | Піза, Пізанская рэспубліка |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік |
Навуковая сфера | матэматыка` |
Вядомы як | прапагандыст дзесятковай сістэмы злічэння і выкарыстання арабскіх лічбаў |
![]() |
Вывучаў працы матэматыкаў ісламскіх краін (аль-Харэзмі, Абу Каміл, інш.), па арабскіх перакладах знаёміўся таксама з працамі антычных і індыйскіх матэматыкаў). На падставе засвоеных ім ведаў Фібаначы напісаў шэраг матэматычных трактатаў, якія ўяўляюць сабой выдатную з'яву сярэдневяковай заходнееўрапейскай навукі. Упершыню ў гісторыі матэматыкі вынайшаў зваротны шэраг, які прыводзіць да паслядоўнасці так званых лікаў Фібаначы (кожны наступны лік роўны суме двух папярэдніх).
Зноскі
- ↑ AA.VV. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11868700X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ University of Surrey — 1891. Праверана 30 жніўня 2017.
- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia Federiciana / O. Zecchino, G. Arnaldi, A. Esch et al. — 2005. Праверана 23 лютага 2019.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фібаначы