Фібула з Малышкаўскага гарадзішча
Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — бронзавая падковападобная фібула I—III стст., знойдзеная А. Р. Мітрафанавым пры раскопках Малышкаўскага гарадзішча. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі[1].
| ||
Фібула з Малышкаўскага гарадзішча. I-III стст. | ||
Матэрыял | бронза, эмаль | |
---|---|---|
Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, Мінск |
Апісанне
правіцьКольца фібулы мае трохвугольнае сячэнне, на сярэдзіне маецца рэльефны выступ, канцы завершаны ў выглядзе невялічкіх дыскаў[2]. На дысках невялікія круглыя паглыбленні, абведзеныя кольцамі-выемкамі, якія разам з паглыбленнямі запоўнены чырвонай эмаллю. Фібула з Малышкаўскага гарадзішча — адзіная аздобленная такім чынам знаходка ў помніках культуры штрыхаванай керамікі ў Беларусі[1][2]. Такія фібулы трапляюцца ў Літве, дзе яны датуюцца сярэдзінай ІІ ст. н. э.[3][2]. Малышкінская знаходка, безумоўна, прывазная[2].
Зноскі
- ↑ а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
- ↑ а б в г Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8
- ↑ Kulikauskas, Kulikauskiеne, Tautavičіus, 1961. P. 228; Pav. 153
Літаратура
правіць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.
- Я. Г. Звяруга. Беларускае Павілле у жалезным веку і раннім сярэднявякоўі / Матэрыялы па археологіі Беларусі, Вып. 10. — Мінск: ДНУ «Інстытут гісторіі НАН Беларусі», 2005. — 174 с., іл. ISBN 985-6769-07-8