Фіджыйскі хіндзі

Фіджыйскі хіндзі — мова, якая распаўсюджана на востраве Фіджы сярод перасяленцаў з Індыі (інда-фіджыйцаў), якія на дадзены момант складаюць каля 37% насельніцтва краіны, амаль не змешваючыся з карэнным насельніцтвам[1]. Паходзіць ад дыялектаў авадхі і бходжпуры мовы хіндзі, утрымлівае запазычаныя словы з іншых індыйскіх моў, фіджыйскай мовы і англійскай мовы.

Фіджыйскі хіндзі
Саманазва Fiji Hindi (хіндзі: फ़ीजी हिन्दी)
Краіны Фіджы
Рэгіёны Азія
Афіцыйны статус Фіджы
Арганізацыя, якая рэгулюе Central Hindi Directorate
Агульная колькасць носьбітаў 460 000 чал.
Класіфікацыя

Індаеўрапейская сям'я

Індаарыйская галіна
Цэнтральная падгрупа
Пісьменнасць лацініца
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 hif
Ethnologue hif
Linguasphere 59-AAF-raf
ABS ASCL 5217
IETF hif
Glottolog fiji1242
Вікіпедыя на гэтай мове

Зноскі

  1. Hindi, Fiji. Ethnologue. Праверана 23 сакавіка 2017. (англ.)