Філіпінская рэвалюцыя
Філіпінская рэвалюцыя 1896—1898 гадоў (ісп.: Revolución Filipina) — узброены канфлікт на Філіпінах паміж іспанскімі каланіяльнымі ўладамі і паўстанцамі (у прыватнасці, арганізацыяй Катыпунан), у выніку якой Філіпіны сталі незалежнай рэспублікай (гл. першая Філіпінская Рэспубліка).
Філіпінская рэвалюцыя | |||
---|---|---|---|
Дата | 19 жніўня 1896 — 13 жніўня 1898 | ||
Месца | Філіпіны | ||
Вынік | Абвяшчэнне незалежнай філіпінскай Рэспублікі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перадумовы
правіцьУ другой палове XIX стагоддзя на Філіпінах сталі з’яўляцца патрыятычныя рэвалюцыйныя арганізацыі, якія ставілі сваёй мэтай вызваленне Філіпін ад Іспаніі. У 1892 годзе Хасэ Рысаль заснаваў філіпінскую лігу, але пасля таго, як 6 ліпеня Рысаль быў арыштаваны іспанскімі ўладамі, ліга фактычна перастала дзейнічаць і раскалолася на два напрамкі — умераны і радыкальны (Андрэс Баніфасіа, Ладыслаа Дзіва, Тэадора Плата). 7 ліпеня 1892 года прыхільнікі Баніфасіа заснавалі Катыпунан (Вярхоўны і шаноўны саюз сыноў народа).
Рэвалюцыя
правіцьПачатак паўстання
правіцьУ жніўні 1896 года Катыпунан падняў антыкаланіяльнае паўстанне. Першая істотная бітва паміж паўсталымі і каланіяльнай арміяй адбылася ля горада Сан-Хасэ-дэль-Монтэ; спачатку прыхільнікі Катыпунана атрымалі перамогу, але неўзабаве пасля гэтага былі разгромленыя новымі часцямі арміі Іспаніі.
Хоць самы вядомы дзеяч вызвольнага руху Хасэ Рысаль добраахвотна адплыў на службу ў якасці ўрача на Кубу і публічна адмежаваўся ад паўстання як заўчаснага, іспанскія ўлады адаслалі яго назад у Манілу, дзе ваенны трыбунал прысудзіў яго да расстрэлу, прыведзенага ў выкананне 30 снежня 1896 года. Гэты суд лічылі фарсам нават многія з іспанцаў; у выніку, генерал-губернатар Рамон Бланка, які да некаторай ступені спачуваў Малялю, быў адхілены ад улады 13 снежня пад ціскам кансерватыўных сіл. На яго месца быў прызначаны Камілья дэ Палаўеха.
Адным з цэнтраў рэвалюцыі стала правінцыя Кавітэ, дзе сілы паўстанцаў узначаліў малады генерал Эміліа Агінальда, якому, у адрозненне ад Баніфасіа, удалося дамагчыся поспеху на поле бою. Неўзабаве кіраўніцтва паўстанцаў падзялілася на дзве групоўкі, адна з якіх патрабавала прызнаць лідарам Баніфасіа, а другая — Агінальда; раскол дайшоў да таго, што прыхільнікі Баніфасіа і Агінальда перасталі аказваць дапамогу адзін аднаму. 31 снежня 1896 года адбыўся сход, мэтай якога было пакласці канец спрэчцы аб лідарстве, але яно скончылася безвынікова. 22 сакавіка 1897 года на сходзе ў горадзе Тэхерас была абвешчаная незалежная Філіпінская Рэспубліка і адбыліся выбары ў рэвалюцыйны ўрад, якія пагоршылі канфлікт паміж двума фракцыямі. Прэзідэнтам быў абраны Агінальда; Баніфасіа, як відаць, упэўнены ва ўласнай перамозе, спачатку падтрымаў выбары, але пасля таго, як былі абвешчаныя вынікі, прызнаў іх несапраўднымі. Ён паспрабаваў стварыць свой уласны рэвалюцыйны ўрад, але пацярпеў паразу і быў арыштаваны прыхільнікамі Агінальда.
10 мая Баніфасіа і яго брат Пракопа Баніфасіа былі прысуджаныя ваенным саветам да смяротнага пакарання за мяцеж і зраду.
Біяк-на-Бата
правіцьТым часам іспанскія войскі, якія атрымалі падмацавання, змаглі вярнуць пад свой кантроль частку Кавітэ; армія Агінальда адступіла на поўнач, да горада Біяк-на-Бата, дзе паўстала Рэспубліка Біяк-на-Бата; 1 лістапада была прынята канстытуцыя рэспублікі, заснаваная на першай канстытуцыі Кубы.
Новы іспанскі генерал-губернатар, Фернанда Прыма-дэ-Рывера, вырашыў пайсці на перамовы з Агінальда, у выніку якіх 14-15 снежня 1897 года быў падпісаны дагавор Біяк-на-Бата. Агінальда і 25 іншых лідараў рэвалюцыйнага ўрада атрымалі 400000 песа і абяцанні рэформ, у абмен на што яны спынілі барацьбу і былі высланы ў Ганконг. Асноўная частка рэвалюцыйнай арміі склала зброю (у абмен на што атрымала ад Іспаніі яшчэ 200 000 песа), але асобныя групоўкі паўстанцаў працягвалі супраціўляцца. Адзін з іх лідараў, генерал Франсіска Макабулас, сфармаваў Часовы ўрад — Цэнтральны Выканаўчы камітэт.
Пасля пачатку іспана-амерыканскай вайны ЗША паспрабавалі выкарыстоўваць рэвалюцыйны рух на Філіпінах у сваю карысць. 1 мая 1898 года амерыканскі флот пад камандаваннем адмірала Джорджа Дзьюі прыбыў у Манілу, дзе сутыкнуўся з іспанскім флотам адмірала Патрысіа Мантоя; праз некалькі гадзін флот Мантоя быў знішчаны. Дзьюі накіраваў паслоў на перамовы з Агінальда, які пагадзіўся вярнуцца на Філіпіны і ўзначаліць рэвалюцыю. 17 мая Агінальда прыбыў у Кавітэ; неўзабаве пад кантролем паўстанцаў апынуўся ўвесь востраў Лусон, за выключэннем Манілы.
24 мая 1898 года Агінальда быў абвешчаны дыктатарам, а 12 чэрвеня у яго доме ў горадзе Кавіт (Кавітэ) філіпінскія рэвалюцыянеры апублікавалі на іспанскай мове тэкст Дэкларацыі незалежнасці Філіпін, які абвяшчаў стварэнне незалежнай філіпінскай дзяржавы[1]. Тым не менш, адзін з рэвалюцыйных лідараў і саветнікаў Агінальда, Апалінарыа Мабіні, пачаў выступаць супраць аўтарытарнай улады Агінальда.
15 верасня у горадзе Малалас быў скліканы кангрэс (Устаноўчы сход), які выпрацаваў праект канстытуцыі новай рэспублікі, канчаткова прынятай 21 студзеня 1899 года. Яна атрымала назву «Малалаская Канстытуцыя»[2][3]. Рознагалоссі паміж Агінальда і Мабіні былі ліквідаваны і Мабіні атрымаў пасаду прэм’ер-міністра.
Згодна з указамі ад 20 мая і 18 чэрвеня 1898 года на Філіпінах прадпісвалася ў сціснутыя тэрміны рэарганізаваць сістэмы правінцыйнай і муніцыпальнай улады[4]. Малаласкі Устаноўчы сход прыняў таксама важны закон аб прадастаўленні ўраду крэдытаў, каб збалансаваць вялікія выдаткі філіпінскай Рэспублікі.
Тым не менш, Філіпінская Рэспубліка не была прызнана ЗША, якія пачалі вайну з Філіпінамі. У 1902 годзе асноўныя сілы філіпінскіх партызан былі разгромленыя і ЗША ўсталявалі кантроль над астравамі. Толькі праз 14 гадоў ЗША абвясцілі курс на паступовае прадастаўленне незалежнасці Філіпінам.
Крыніцы
правіць- ↑ Kalaw 1927, pp. 413–417 Appendix A
- ↑ Guevara 1972, pp. 104–119.
- ↑ Guevara 1972, p. 104.
- ↑ Agoncillo, Teodoro (1960). Malolos: The Crisis of the Republic.
Літаратура
правіць- Guevara, Sulpico ed. 1972. The Laws of the First Philippine Republic (The Laws of Malalos) National Historical Institute, Manila., (published online 2005, University of Michigan Library), (published online 2005, University of Michigan Library)
- Kalaw, Maximo Manguiat (1927). The Development of Philippine Politics. Oriental commercial.
Спасылкі
правіць- Філіпінская рэвалюцыя Архівавана 21 кастрычніка 2007.
- Філіпінская рэвалюцыя (аўтар Апалінарыа Мабіні) (англ.)
- Філіпінская рэвалюцыя (аўтар Эміліа Агінальда) (англ.)