Філіп Вольшайд (ням.: Philipp Wollscheid; нар. 6 сакавіка 1989, Вадэрн, Саар, Германія) — былы нямецкі футбаліст, абаронца.

Футбол
Філіп Вольшайд
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1989(1989-03-06)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008 Германія Рот-Вайс (Хасбарн) 18 (0)
2008—2009 Германія Саарбрукен 30 (3)
2009—2012 Германія Нюрнберг 52 (5)
2009—2010   Германія Нюрнберг II 40 (1)
2012—2015 Германія Баер 04 51 (2)
2014   Германія Майнц 05 5 (0)
2015   Англія Сток Сіці 12 (0)
2015—2017 Англія Сток Сіці 33 (0)
2016—2017   Германія Вольфсбург 7 (0)
2016—2017   Германія Вольфсбург II 2 (0)
2017—2018 Францыя Мец 0 (0)
2018—2019 Германія Носвендэль-Вадэрн
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Германія Германія (да 20) 1 (0)
2013 Германія Германія 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 верасня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

Філіп нарадзіўся ў Саары і свае першыя гады правёў правёў у рэгіянальных аматарскіх клубах. У 2008 годзе ігрок быў запрошаны ў клуб «Саарбрукен». За час вытупаў за клуб Філіп выходзіў пераважна на замены, выходзячы ў 30 матчах чэмпіянату[2]. Пасля таго, як клуб атрымаў павышэнне ў класе да Рэгіянальнай лігі ў 2009 годзе, Вольшайд вырашыў шукаць новы клуб, якім стаў «Нюрнберг». Філіп падпісаў з баварскім клубам трохгадовы кантракт.

Спачатку Вольшайд гуляў за рэзервовую каманду клубу, але ў сезоне 2010/11 Філіп дэбютаваў за асноўную каманду, выйшайшы на поле ў гульні супраць «Кайзерслаўтэрна». Неўзабаве ён стаў рэгулярным іграком каманды і скончыў сезон, займаючы трэцяе месца сярод усіх абаронцаў Бундэслігі паводле рэйтынгу часопіса «Кікер»[3].

У лістападзе 2011 года ігрок падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам «Баер 04», паводле якога ўлетку 2012 года перайшоў у леверкузенскі клуб[4].

У студзені 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Сток Сіці». 21 мая 2015 года абаронца быў выкуплены англійскім клубам у «Баера»[5]. 31 жніўня 2016 года на правах арэнды стаў іграком «Вольфсбурга»[6]. У жніўні 2017 года, разарваўшы кантракт са «Сток Сіці», стаў іграком французскага «Меца». У студзені 2018 года, так і не згуляўшы за «Мец» у Лізе 1, пакінуў каманду.

У снежні 2018 года далучыўся да клуба «Носвендэль-Вадэрн» з рэгіянальнай нямецкай лігі, дзе гуляў да канца сезона 2018/19, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная правіць

29 мая 2013 года Філіп дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Германіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора ў горадзе Бока-Рэтун, штат Фларыда.

Зноскі

Спасылкі правіць