Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2007

Выступ Фінляндыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2007, якое прайшло ў сталіцы Фінляндыі ў горадзе Хельсінкі, стала 41-м удзелам на Еўрабачанні для гэтай краіны. Краіну прадстаўляла Хана Пакарынен з песняй «Leave me alone».

Нацыянальны адбор правіць

Нацыянальны адбор прайшоў па наступнай схеме: 12 запрошаных артыстаў выканалі па 2 песні ў паўфіналах, лепшая песня кожнага артыста прайшла ў фінал. Паўфіналы прайшлі 20 і 27 студзеня, 3 і 10 лютага, фінал прайшоў 17 лютага. Пераможцам стала Хана Пакарынен з песняй «Leave me alone». Таксама ў конкурсе браў удзел і Юка Куопамякі — адзін з самых вядомых спевакоў і кампазітараў Фінляндыі, аднак ён заняў толькі 10-е месца ў адборачным крузе.

Выканаўца Песня Балы Месца
1 Хана Пакарынен Leave Me Alone 73052 1
4 Lovex Anyone Anymore 38175 3
10 Thunderstone Face In The Mirror 54716 2
Балы, атрыманыя Фінляндыяй у фінале
12 балаў 10 балаў 8 балаў 7 балаў 6 балаў
5 балаў 4 бала 3 бала 2 бала 1 бал