Адкрыць галоўнае меню

Хадыджа Ісмаілава (нар. 27 мая 1976; азерб.: Xədicə İsmayılova) — азербайджанскі журналіст.

Хадыджа Ісмаілава
азерб.: Xədicə İsmayılova
Х. Ісмаілава на паседжанні АБСЕ 14 ліпеня 2014 г. расказвае пра катаванні, што ўжываюцца да палітвязняў Азербайджана.
Х. Ісмаілава на паседжанні АБСЕ 14 ліпеня 2014 г. расказвае пра катаванні, што ўжываюцца да палітвязняў Азербайджана.
Род дзейнасці: журналіст
Дата нараджэння: 27 мая 1976(1976-05-27) (43 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства: Flag of Azerbaijan.svg Азербайджан
Месца працы:
Альма-матар:
Член у
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Хадыджа Ісмаілава на Вікісховішчы
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Інтэрв'ю з Эльмірай Ісмаілавай, маці Хадыжджы, у будынка суда 1 верасня 2015 года. На азербайджанскай мове.

БіяграфіяПравіць

Хадыджа Ісмаілава нарадзілася 27 мая 1976 года. У 1997 годзе скончыла Школу ўсходазнаўства Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1997 па 1999 год была рэпарцёрам газеты «Еўразія», а пазней намеснікам галоўнага рэдактара газет «Гунайдзін» і «Уч Нокта». У 2000—2003 гадах была супрацоўнікам газеты «Зеркало». Неўзабаве кіравала аддзелам палітычных навін у гэтай газеце[2].

З 2003 па 2004 год была намеснікам рэдактара выдання Caspian Business News, а пасля, да 2006 год — менеджарам па грантах у Праграме падтрымкі СМІ арганізацыі IREX і кансультантам па падтрымцы праекта экспартнага і інвестыцыйнага фонду (праграма TACIS Еўрасаюза). З 2006 па 2007 года была вядучай азербайджанскай службы радыёстанцыі «Голас Амерыкі». З 2008 па 2010 год кіравала бакінскім бюро «Радыё Свабода»[2].

АрыштПравіць

З 5 снежня 2014 года знаходзілася пад арыштам па падозранні ў давядзенні да самагубства[3]. 1 верасня 2015 года бакінскі суд прызнаў яе вінаватай і прысудзіў да 7,5 гадоў зняволення[4].

Як адзначае Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP), расследаванне азербайджанскай журналісткі Хадыджы Ісмаілавай паказала, што сям'я Аліевых праз ланцужок кампаній, кіруе актывамі на суму 3 мільярды долараў ЗША ў найбуйнейшых азербайджанскіх банках, і што гэта толькі частка фінансавай імперыі[5].

12 і 13 чэрвеня Пол Дэвід Х'юсан — лідар сусветна вядомай ірландскай рок-групы U2 і вядомы пад псеўданімам Bono, выступіў з абаронай палітычных зняволеных у Азербайджане. Bono са сцэны назваў імёны шасці журналістаў і праваабаронцаў, у дадзены момант змешчаных пад арыштам, у ліку якіх была і Хадыджа Ісмаілава.

1 верасня 2015 года, бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў Хадыджу да 7,5 гадоў зняволення ў асады агульнага рэжыму. Хадыджу Ісмаілаву прызналі вінаватай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, крадзяжы, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, злоўжыванні службовым становішчам. Вінавачанне па артыкуле «пра давядзенне да самагубства» было знята. Сама журналістка адпрэчвае высунутыя супраць яе вінавачанні і заяўляе, што справа супраць яе сфабрыкавана па палітычных матывах — у якасці помсты за публікацыі пра карупцыю ў найвышэйшых эшалонах азербайджанскай улады, у тым ліку пра фінансавыя злоўжыванні прэзідэнта Ільхама Аліева і членаў яго сям'і. У дзень вынясення прысуду маці зняволенай Эльміра Ісмаілава заявіла перад будынкам суда, што яна не здзіўлена зняволеннем і што дзеянні азербайджанскага ўрада ў справе яе дачкі прадыктаваны страхам разгалашэння непажаданай інфармацыі. Адвакат Ісмаілавай Фарыз Намазлы назваў прысуд незаконным і апавясціў пра намер яго абскарджваць[6].

25 мая 2016 года Вярхоўны суд Азербайджанскай Рэспублікі разгледзеў касацыйную скаргу Ісмаілавай. Скарга была задаволена і тэрмін турэмнага зняволення Ісмаілавай быў зменены на ўмоўную кару, пасля чаго журналістку выпусцілі на волю[7].

УзнагародыПравіць

У 2001 годзе была ганаравана прэміі Гасана Бек Зардабі «за высокае майстэрства рэпартажаў на палітычныя і міжнародныя тэмы»[2].

24 кастрычніка 2012 года атрымала прэмію «Гераізм у журналістыцы», заснаваную Міжнародным жаночым фондам мас-медыя (IWMF)[8][9].

У лютым 2012 атрымала прэмію імя Герда Буцэрыўса «Свабодная прэса Усходняй Еўропы» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas)[1][10].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Preisträger 2012 (ням.) . Gerd Bucerius-Förderpreise Freie Presse Osteuropas. ZEIT-Stiftung. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 8 чэрвеня 2013.
  2. 2,0 2,1 2,2 Исмайлова Хадиджа
  3. Журналистка Хадиджа Исмайлова написала новое письмо из тюрьмы.. svoboda.org. Праверана 12 чэрвеня 2015.
  4. В Азербайджане журналистку Радио Свобода посадили на 7,5 лет (руск.) . ЛІГАБізнесІнформ (1 верасня 2015). Праверана 1 верасня 2015.
  5. New Khadija Project website launches // OCCRP, 11 June 2015
  6. Khadija Is Imprisoned Because They Are Afraid of Her, the Mother of Journalist (English). Contact.az (1 верасня 2015). Праверана 3 верасня 2015.
  7. Верховный суд освободил Хадиджу Исмайлову. 1news.az (25 мая 2016). Праверана 25 мая 2016.
  8. Азербайджанской журналистке Хадидже Исмайловой вручена премия «За смелость в журналистике». Новости. «Кавказский Узел» (28 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  9. Khadija Ismayilova — 2012 Courage in Journalism Award recipient (англ.) . 2012 Courage in Journalism Awards. Міжнародны фонд жанчын, якія працуюць у СМІ. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.
  10. Фаик Меджид Азербайджанская журналистка стала лауреатом премии имени Буцериуса. Новости. «Кавказский Узел» (16 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2013. Праверана 13 чэрвеня 2013.

СпасылкіПравіць