Халакост у Ляхавіцкім раёне
За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Ляхавіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Захаваліся асобныя сведчанні аб забойствах яўрэяў у раёне. У вёсцы Шчаснавічы былі схопленыя 6 прадстаўнікоў народа. Потым яны адпраўленыя ў Ляхавічы і пасля катаванняў расстраляныя[1].
У вёсцы Мядзведзічы, за 3 км ад вёскі, ва ўрочышчы Броды, знаходзіцца брацкая магіла яўрэяў. 11 жніўня (верасня[2]) 1941 года карны атрад войскаў СС з Ганцавічаў прыбыў у мястэчка, усіх яўрэяў — старых, жанчын і дзяцей — сабралі і адвялі пад канвоем ва ўрочышчы Броды (па кірунку да вёскі Куршынавічы), дзе замучылі і расстралялі ў 3 ямах-магілах[1][3][4][2].
У вёсцы Востраў, за 30 кіламетраў ад Баранавічаў, перад вайной жыло каля 20 яўрэйскіх сем’яў. 28 жніўня 1941 года ў мястэчка прыбыў карны атрад войскаў СС. Людзей прыкладамі і палкамі сагналі на царкоўную плошчу і сказалі, што павядуць у Ляхавіцкае гета. Але яўрэяў адвялі недалёка, за станцыю вузкакалейкі, да штабеляў драўніны, дзе ўжо была загадзя выкапаная яма, і ў прысутнасці насельніцтва расстралялі з аўтаматаў. Былі забітыя, паводле розных звестак, ад 29 да 56[5] чалавек, большасць сярод якіх складалі жанчыны і дзеці. Параненых бязлітасна дабівалі[3][6][7][5].
Каля станцыі Рэйтанава (пасёлак Русінавічы) знаходзіцца брацкая магіла яўрэяў. У 1942 годзе гітлераўцы і паліцаі адвялі за чыгуначную станцыю 65 чалавек, мужчын і жанчын, усіх замучылі і расстралялі[1][3][2].
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна гета ў Ляхавічах (чэрвень 1941 — май 1943), у якім загінулі больш за 4725 прадстаўнікоў народа.
У Ляхавіцкім раёне два чалавекі — муж і жонка Грышчык Вікенцій і Марыя — былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Арганд Таццяны ў вёсцы Улазавічы[8].
Два помнікі яўрэям устаноўлены ў Ляхавічах[3]. У 2009 годзе помнікі забітым былі ўсталяваныя ў вёсках Востраў[9] і Мядзведзічы[10][11][3]. Помнік расстраляным усталяваны і каля станцыі Рэйтанаў[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Л. Смиловицкий. «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 148.
- ↑ а б в г д е Памятники геноцида евреев Ляховичского района . Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2015. Праверана 2 снежня 2015.
- ↑ Холокост на территории СССР 2011, с. 574.
- ↑ а б Свидетельствуют палачи 2010, с. 149.
- ↑ В. Поликарпов. «Остров в океане Холокоста», газета «Авив», март-апрель 2006 года, с. 8
- ↑ «Найдено еврейское захоронение», газета «Берега», сентябрь 2005 года, № 9 (74), с. 2
- ↑ История спасания. Грищик Викентий и его жена Мария . Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 3 снежня 2015.
- ↑ Belarus Holocaust Memorials Project. Ostrov . Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Belarus Holocaust Memorials Project. Medvedichi . Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2016. Праверана 6 студзеня 2016.
- ↑ Память увековечена . Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 2 снежня 2015.
Літаратура
правіць- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.