Халасенскае
Халасе́нскае, Халасцінскае — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца, за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Паставы, за 2 км на ўсход ад вёскі Сяргеевічы.
Халасенскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 159,9[1] м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,4 км |
Плошча | 0,26 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,5 км² |
Упадаюць | ручаі, каналы |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,4 км, даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 13,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны невыразныя, месцамі дасягаюць вышыні 2 м. Берагі нізкія, ва ўсходняй частцы возера забалочаныя. На возеры востраў плошчай 0,3 га.
У Халасенскае возера ўпадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы, выцякае ручай у раку Галбіца (Заражанка).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 528. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)