Хамад бін Халіфа Аль Тані
Шэйх Хамад бін Халіфа Аль Тані (араб. حمد بن خليفة آل ثاني; нар. 1 студзеня 1952 года, Доха, Катар) — эмір Катара з 26 чэрвеня 1995 года (пасля звяржэння свайго бацькі, які знаходзіўся на адпачынку ў Швейцарыі).
Хамад бін Халіфа Аль Тані حمد بن خليفه آل ثاني | |||
![]() | |||
Эмір Катара Хамад бін Халіфа Аль Тані падчас візіту ў Маскву, 3 лістапада 2010 года | |||
| |||
---|---|---|---|
з 26 чэрвеня 1995 | |||
Папярэднік | Халіфа бін Хамад Аль Тані | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | палітык | ||
Веравызнанне | іслам | ||
Нараджэнне | 1 студзеня 1952 (69 гадоў) | ||
Дынастыя | Аль Тані | ||
Бацька | Халіфа бін Хамад Аль Тані | ||
Жонка | Moza bint Nasser Al Missned[d] | ||
Дзеці | сыны: Тамім | ||
Сайт | Hamad bin Khalifa | ||
Ваенная служба | |||
Прыналежнасць | ![]() | ||
Званне | генерал-маёр | ||
Камандаваў | Міністр абароны Катара з 1977 г. | ||
Узнагароды | |||
Пачаў сваю адукацыю ў Катары, скончыў каралеўскую ваенную акадэмію Сандхёрст (Вялікабрытанія) у ліпені 1971 г., служыў у арміі Катара. З 31 мая 1977 г. - прастолапераемнік і міністр абароны, шмат зрабіў для мадэрнізацыі арміі. Адказваў таксама за спартыўную падрыхтоўку юнакоў. Актыўна займаецца падтрымкай спорту. 27 чэрвеня 1995 г. у выніку бяскроўнага перавароту зрынуў свайго бацьку і прыйшоў да ўлады. Валодае дрэнным здароўем, пакутуе ад дыябету. У 1997 г. зрабіў Катар першай краінай рэгіёну, якая дала выбарчае права жанчынам. У 1996 г. спрыяў з'яўленню тэлеканала Аль-Джазіра.