Ханна Эрыксан, да замужжа Брудзін (швед. Hanna Erikson, нар. 2 чэрвеня 1990) — шведская лыжніца, пераможца этапу Кубка свету. Спецыялізуецца ў спрынце.

Ханна Эрыксан
Імя пры нараджэнні шведск.: Hanna Erikson
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1990(1990-06-02) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У Кубку свету Эрыксан дэбютавала ў 2009 годзе, у студзені 2012 года атрымала сваю першую перамогу на этапе Кубка свету, у камандным спрынце. Акрамя гэтага на сённяшні момант мае 1 трапленне ў тройку найлепшых этапах Кубка свету, у асабістым спрынце. Найлепшым дасягненнем Эрыксан ў агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 28-е месца ў сезоне 2011/12.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у двух чэмпіянатах свету, найлепшы вынік 10-е месца ў спрынце вольным стылем на сусветным першынстве 2011 года.

Спасылкі правіць