Ханьгоу
Ханьгоу, канал Хань (кіт. трад. 邗溝, спр. 邗沟, піньінь Hán gōu) — суднаходны канал у Кітаі, першы канал у свеце з дакладным запісам у гістарычных дакументах і адзін з першых асвоеных участкаў Вялікага канала[1] нароўні з каналам Хунгоу. Быў пабудаваны па загаду кіраўніка царства У Фучая ў 486—489 гадах. Злучаў рэкі Янцзы і Хуайхэ. Даўжыня канала каля 150 км[2].
Ханьгоу | |
---|---|
кіт. трад. 邗溝, спр. 邗沟, піньінь Hán gōu | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 150 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Кітай |
Гісторыя
правіцьУ канцы перыяду Вёснаў і Восеняў Фучай , кіраўнік царства У (сталіца якога знаходзілася ў сучасным Сучжоў), накіраваўся на поўнач, каб напасці на Цы . Ён загадаў пабудаваць канал для гандлёвых мэтаў, а таксама як сродак для адпраўкі багатых запасаў на поўнач у выпадку, калі яго сілы ўступяць у бой з паўночнымі дзяржавами Сун і Лу .
Будаўніцтва канала Хань азнаменавала пачатак будаўніцтва Вялікага канала, які пазней распасцёрся ад Пекіна на поўначы да Ханчжоу на поўдні.
Зноскі
- ↑ По Великому каналу (2) (руск.)
- ↑ Великий Канал (руск.)
Спасылкі
правіць- Große Bauprojekte aus alter Zeit (ням.)
- Han Gou Архівавана 5 сакавіка 2016. (англ.)