Хапёр
Хапёр (руск.: Хопёр) — рака ў Расіі, буйнейшы левы прыток Дона. Працякае па тэрыторыі Пензенскай, Саратаўскай, Варонежскай і Валгаградскай абласцей.
Хапёр | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 979 км |
Басейн | 61 100 км² |
Расход вады | 150 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Прыволжскае ўзвышша |
• Каардынаты | 53°02′31″ пн. ш. 44°23′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дон |
• Каардынаты | 49°36′26″ пн. ш. 42°18′31″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон → Азоўскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 05010200112107000005186 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня 980 км, плошча басейна 61 100 км². Жыўленне пераважна снегавое. Разводдзе ў красавіку — маі. Найбольшы выдатак вады 2720 м³/с. Замярзае ў снежні, раскрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. У асобныя гады ледастаў няўстойлівы. Шырыня да 100 м, глыбіня да 7 м. Дно пераважна пясчанае; цячэнне хуткае. У даліне Хапра — шмат старыц.
Хапёр бярэ пачатак у цэнтральнай частцы Пензенскай вобласці, у межах Прыволжскага ўзвышша, цячэ па ўзвышанай мясцовасці, упадае ў Дон каля станіцы Усць-Хапёрская.
Найбуйнейшыя прытокі: Варона, Савала (справа), Сярдоба, Бузулук (злева). Хапёр суднаходны (ад горада Новахапёрска ў 323 км ад вусця). На значнай частцы даступны для сплава на байдарках. На рацэ — гарады Балашоў, Барысаглебск, Новахапёрск, Урупінск. У ніжнім цячэнні — Хапёрскі запаведнік. Даліна Хапра з'яўлялася адным з месцаў рассялення данскіх казакаў.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 541. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
правіць- Хопёр (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі