Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт
Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт (харв.: Hrvatsko katoličko sveučilište) — харвацкая прыватны вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Заграб, які кантралюецца Рымска-Каталіцкім Касцёлам.
Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
харв.: Hrvatsko katoličko sveučilište | |
Арыгінальная назва | харв.: Hrvatsko katoličko sveučilište |
Заснаваны | 2006 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Заграб |
Сайт | unicath.hr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіць12 кастрычніка 2004 года на 29-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Харватыі ў Задары было прынята рашэнне аб стварэнні Харвацкага каталіцкага ўніверсітэта. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Харватыі выступіла ў ролі фундатара ўніверсітэта, заснавальнікам універсітэта стала Заграбская архідыяцэзія.
6 студзеня 2005 года арцыбіскуп Ёсіп Базаніч прызначыў камісію па заснаванні Харвацкага каталіцкага ўніверсітэта. 3 чэрвеня 2006 года ён сваім дэкрэтам афіцыйна заснаваў універсітэт.
3 ліпеня 2008 года Міністэрства навукі, адукацыі і спорту Харватыі выдала ліцэнзію для заснавання ва ўніверсітэце адукацыйных праграм па псіхалогіі, сацыялогіі і гісторыі. Першы навучальны год пачаўся ў 2010 годзе, калі першыя 40 студэнтаў былі залічаны на гістарычнае аддзяленне ўніверсітэта.
Падчас свайго візіту ў Харватыю Папа Рымскі Бенедыкт XVI 4 чэрвеня 2011 года назваў стварэнне ўніверсітэта «знакам надзеі».
У 2012/2013 навучальным годзе былі адкрыты аддзяленні псіхалогіі і сацыялогіі. Першыя бакалаўрскія ступені студэнты-гісторыкі атрымалі дыпломы ў 2014 годзе, а псіхолагі і сацыёлагі — у 2015 годзе. У 2016 годзе студэнты атрымалі першыя магістарскія ступені. У ліпені 2014 года ўніверсітэт атрымаў акрэдытацыю для навуковай дзейнасці ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харвацкі каталіцкі ўніверсітэт
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286