Харсы
Харсы́[2] (трансліт.: Charsy, руск.: Харсы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Уладава, побач з аўтадарогай Брэст — Тамашоўка, на поўнач — лес, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай.
Вёска
Харсы
| ||||||||||||||||||||
У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка).
Гісторыя
правіцьУ XIX стагоддзі вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, якой належала 422 дзесяціны зямлі. У 1886 годзе вёска — былое прыватнае ўладанне пры р. Буг, царкоўна-прыходская школа, капліца. У 1897 годзе ў сяле царква, школа, ветраны млын.
У 1905 годзе вёска ў Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы знішчылі 13 двароў, загубілі 8 жыхароў; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Інфраструктура
правіць- Магазін
- Клуб
- Бібліятэка
Насельніцтва
правіць- 87 двароў, 584 жыхары (1876)
- 31 двор, 390 жыхароў (1886)
- 77 двароў, 516 жыхароў (1897)
- 76 жыхароў (1905)
- 71 двор, 316 жыхароў (1921)
- 88 двароў, 264 жыхары (1940)
- 376 жыхароў (1959)
- 357 жыхароў (1970)
- 75 гаспадарак, 150 жыхароў (1997)
- 60 гаспадарак, 117 жыхароў (2005)
Зноскі
- ↑ https://map.nca.by
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харсы