Харунжы вялікі каронны
Вялі́кі каро́нны хару́нжы (польск.: Chorąży wielki koronny) — дварцовая пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай.
Гісторыя
правіцьПасада існавала ўжо ў часы праўлення польскага караля Казіміра Вялікага. Першае пісьмовае ўпамінанне належыць пяру Яна Длугаша ў ягоным апісанні Грунвальдскай бітвы[1].
Вялікі каронны харунжы нёс харугву (сцяг) Вялікага Каралеўства Польскага перад каралём у час найважнейшых дварцовых цырымоній, такіх як каранацыя, пахаванне, прыняцце ў падданства (амаж, васальства).
У час вайны і ў ходзе баявых дзеянняў адказваў за галоўны сцяг (харугву), як галоўны сімвал дзяржавы.
Звычайна стаяў справа ад караля.
Вядомыя вялікія каронныя харунжыя
правіць- Марцін з Врацімавіц (нар.? — пам. 1442) (польск.: Marcin z Wrocimowic) — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы
- Мацей Грушэцкі (польск.: Maciej Gruszecki) — вялікі каронны харунжы караля Уладзіслава II Ягайлы пасля Марціна
- Себасцьян Сабескі (польск.: Sebastian Sobieski) (нар. каля 1552 — пам. 1614) — вялікі каронны харунжы караля Стэфана Баторыя
- Андрэй Патоцкі (нар.? — пам. 1691) (польск.: Andrzej Potocki) — вялікі каронны харунжы караля Яна II Казіміра.
- Марэк Сабескі (польск.: Marek Sobieski) (нар. 1550 — пам. 1605) — вялікі каронны харунжы.
Зноскі
- ↑ Ян Длугаш.. Год Господень 1410 . История Польши. Изд. АН СССР (3 кастрычніка 1962). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 8 студзеня 2011.