Хваляванні ў Албаніі (2011)
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Хваляванні ў Албаніі — пратэсты супраць урада Албаніі ў студзені—лютым 2011 года.
Апісанне
правіцьДэманстрацыі ў Тыране ў 20-х чыслах студзеня, арганізаваныя апазіцыйнай Сацыялістычнай партыяй, супраць урада, карупцыі і фальсіфікацыі выбараў 2009 года. Паліцыя застрэліла трох чалавек. Прэм’ер-міністр Салі Берыша абвінаваціў апанентаў у гібелі людзей і планаванні дзяржаўнага перавароту.
Хроніка
правіць- 21 студзеня — дэманстрацыя, 20 тыс. удзельнікаў ля будынка ўрада, сутычка з паліцыяй, трое забітых[1].
- 24 студзеня — парламент Албаніі стварыў камісію для расследавання падзей у Тыране, дзе 21 студзеня загінулі тры чалавекі[2].
- 4 лютага — працяг мірных дэманстрацый у сталіцы і іншых гарадах краіны.
- 18 лютага — патрабаванне адстаўкі ўрада і датэрміновых парламенцкіх выбараў[3].
Зноскі
- ↑ Не менее трёх человек погибли в ходе столкновений в столице Албании (руск.)
- ↑ Парламент Албании создал комиссию для расследования событий в Тиране (руск.)
- ↑ Продолжаются выступления протеста в Албании (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2011. Праверана 19 лютага 2011.