Ходараў
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Хо́дараў[2] (трансліт.: Chodaraŭ, руск.: Ходоров) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.
Вёска
Ходараў
|
У вёсцы працуе ФАП і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Гісторыя
правіцьУзнікла пасля 1917 года. Насельнікамі яе былі жыхары вёсак Усохі і Аляксандраўка. Назва паходзіць ад імя Ходар (Тодар, Хвёдар)[3].
Перад вайной у вёсцы жыло 252 чалавекі[4].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 69 двароў (з 71 да вайны), забіта 18 жыхароў[4].
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ вёсцы працуе фэльчарска-акушэрскі пункт і дом сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Славутасці
правіць- Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1943 годзе ў баях супраць нямецкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у шпіталі.
- Магіла капітана Я. І. Ермалаева[6], які загінуў 27 лістапада 1943 г. у баі супраць нямецкіх захопнікаў[7].
Вядомыя асобы
правіць- Алесь Масарэнка (нар. 1938) — беларускі празаік, перакладчык.
- Мікалай Мікалаевіч Семяненка (нар. 1939) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі.
- Таццяна Пятроўна Кананчук (нар. 1966) — беларускі педагог і палітык.
- Мікалай Разумаў (нар. 1955) — грамадскі і палітычны дзеяч, лідар рабочага руху, палітвязень.
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Хо́дарава, н.. Хо́дараўка, ж.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 584.
- ↑ а б Ходорово (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 583.
- ↑ Паспарт воінскага захавання (руск.)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 560.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх