Алякса́ндраўка 1[2]. Сустракаюцца таксама варыянты Таўкачо́ўка, Малі́наўка[2] (трансліт.: Aliaksandraŭka 1, руск.: Александровка 1) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Вёска
Аляксандраўка 1
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
18[1]
Насельніцтва
49[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовыя індэксы
213245
Аўтамабільны код
6
Аляксандраўка 1 на карце Беларусі ±
Аляксандраўка 1 (Беларусь)
Аляксандраўка 1
Аляксандраўка 1 (Магілёўская вобласць)
Аляксандраўка 1

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад Слаўгарада ў Гіжэнкаўскім сельсавеце[3].

Гісторыя правіць

За 1,5 кіламетра на паўднёвы захад ад вёскі на правым беразе р. Сожу знаходзяцца стаянка каменнага веку і паселішча эпохі Кіеўскай Русі, што сведчыць аб засяленні гэтых месцаў у глыбокай старажытнасці. У пісьмовых крыніцах вёска ўпершыню згадваецца ў 1858 годзе, як населены пункт у Чэрыкаўскім павеце. На той год тут пражывала 80 рэвізскіх душ, а таксама мелася карчма. У 1880 годзе ў Аляксандраўцы-1 ужо налічвалася 40 двароў і 189 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і бандарным промысламі. Асноўным жа заняткам і галоўнай крыніцай матэрыяльнага дабрабыту мясцовых жыхароў з’яўлялася сельская гаспадарка. Аднак тэхналогія і якасць апрацоўкі зямлі былі вельмі нізкія. Яна па-ранейшаму апрацоўвалася сахой і драўлянай бараной, таму і давала нізкія ўраджаі. Зрабіла свой уплыў на лёс жыхароў вёскі пракладзеная ў 1851 годзе Маскоўска-Варшаўская шаша. Яна палепшыла шляхі зносін, што, у сваю чаргу, спрыяла развіццю прамысловасці, гандлю, культуры[3].

У гэты час у Аляксандраўцы знаходзіўся маёнтак памешчыка В. Д. Панятоўскага, які застаўся яму ў спадчыну. Панятоўскі валодаў 310 дзесяцінамі зямлі, меўся таксама ў яго млын. У 1909 годзе ў вёсцы было 46 двароў і 333 жыхары, прычым у фальварку жыў 61 жыхар. У гэты ж час тут была адкрыта царкоўна-прыхадская школа, якая ў 1917 годзе стала земскай, размяшчалася ў наёмным памяшканні. Вёска ў гэты час належала Аляксандраўскаму сельскаму таварыству Чэрыкаўскага павета, Доўжанскай воласці. Таксама ў гэты час вызначаецца яе прыналежнасць да Азёрскага праваслаўнага прыхода[3].

У 1923 годзе тут было арганізавана меліярацыйнае таварыства, а Аляксандраўка стала цэнтрам сельсавета. На базе дарэвалюцыйнай была створана школа 1-й ступені, якую наведвалі 45 вучняў. Праз некалькі год пачатковая школа стала двухкамплектнай, для яе пабудавалі асобнае памяшканне. Тут, акрамя мясцовых, вучыліся таксама дзеці з бліжэйшых хутароў і в. Ходараў. А ў 1930-я гады вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас[3].

Перад вайной у вёсцы жыў 281 чалавек[4].

У ліпені 1941 года з цяжкімі баямі вырывалася з акружэння сфарміраваная ў Горкаўскай вобласці 137-я стралковая дывізія  (руск.) І. Грышына  (руск.). На аляксандраўскай зямлі прынялі смерць байцы 2-га батальёна 771-га палка дывізіі. Дзеля ўшанавання іх памяці каля шашы «Чэрыкаў — Слаўгарад» пастаўлена стэла, а ў брацкай магіле за 1,5 кіламетра ад Аляксандраўкі пахаваны воіны, якія загінулі ў жніўні 1941 года[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года да 3 кастрычніка 1943 года вёска была акупаваная гітлераўцамі. У жніўні 1943 года імі было спалена 68 двароў (з 76 да вайны), забіта 12 жыхароў[4]. 78 жыхароў вёскі загінулі на франтах. Для ўшанавання іх памяці ў цэнтры вёскі ўведзена мемарыяльная сцяна.

Насельніцтва правіць

  • 2011 год — 49 чалавек[1]
  • 2010 год — 44 чалавекі
  • 1999 год — 73 чалавекі
  • 1926 год — 427 чалавек

Інфраструктура правіць

У вёсцы функцыянуе Дом сацыяльных паслуг[5].

Славутасці правіць

Ля Аляксандраўкі знаходзіцца брацкая магіла 1941 года, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000523шыфр 513Д000523

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д Алеся Нямцова. Няма на свеце месца лепей, чым родная вёска! Архівавана 26 лістапада 2018.
  4. а б Александровка 1-ая(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 27 студзеня 2014.

Спасылкі правіць

Спасылкі правіць