Таццяна Пятроўна Кананчук
Тацця́на Пятро́ўна Кананчу́к (2 верасня 1966, в. Ходарава, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.
Таццяна Пятроўна Кананчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
2 верасня 1966 (58 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася 2 верасня 1966 года ў в. Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, настаўнік матэматыкі.
Працавала настаўнікам матэматыкі Аляксандраўскай васьмігадовай школы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 г. Слаўгарада; дырэктарам СШ № 2 г. Слаўгарада; старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі папытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 чэрвеня 2017. (бел.)