Ходасы (возера)
Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка за 11 км на паўночны захад ад Мядзела[1], за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Расохі[1]. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Ходасы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,7 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,105 км² |
Аб’ём | 0,00036 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1,65 км |
Найбольшая глыбіня | 9,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера складае 0,105[1] км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,36 млн м³, плошча вадазбору возера 0,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 метраў, на поўначы і поўдні — да 15 метраў. Схілы знаходзяцца пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, часткова нізкія, забалочаныя.
Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.