Храм Венеры і Ромы
Храм багінь Венеры і Ромы (лац.: templum Venus et Roma, таксама зваўся templum urbis Romae[2], templum urbis[3]) — некалі найбуйнейшае рэлігійнае збудаванне старажытнага Рыма[4].
Славутасць | |
Храм Венеры і Ромы | |
---|---|
лац.: Templum Veneris et Romae | |
41°53′27″ пн. ш. 12°29′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Адрыян |
Дата заснавання | 135 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Збудаванне займала ўсю тэрыторыю ад базілікі Максенцыя і да даліны Калізея, і было збудавана на пастаменце даўжынёй у 145 м і шырынёй у 100 м. Храм быў пабудаваны пры імператары Адрыяне ў 135 годзе н.э., на тым месцы, дзе калісьці размяшчаўся порцік Залатога дому Нерона[4].
Храм займаў цэнтральную частку порціка: ён быў пабудаваны з дзвюх цэл, адна насупраць другой, з агульнай унутранай сцяной[5]. Цэла, якая выходзіла да форума, была прысвечана багіні горада Рыма — Роме, іншая прысвечана багіні Венеры.
Пасля пажару Максенцый перабудаваў інтэр'ер у 307 годзе н.э.[5]: дзве апсіды былі высечаны ў задняй частцы цэлы, дзе размясцілі статуі багінь, бакавыя сцены з парфіравымі калонамі апраўлялі нішы для статуй. Падлога была выкладзены геаметрычнай мазаікай з каляровага мармуру. Усходняя цэла захавалася да нашых дзён лепш за ўсё, бо яна доўгі час з'яўлялася часткай царквы Санта-Франчэска-Рамана.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Serv. Aen. II.227
- ↑ Amm. Marcell. XVI.10.14; Hist. Aug. Hadr. 19; Cassiod. Chron.
- ↑ а б Храм Венеры і Ромы
- ↑ а б Коарелли Ф. Рим. Археологический путеводитель.
Літаратура
правіць- Andrea Barattolo, Sulla decorazione delle celle del tempio di Venere e Roma all’epoca di Adriano, in Bullettino della Commissione Archeologica Comunale di Roma, 84, 1974-75, pp. 133–148.
- Andrea Barattolo, Nuove ricerche sull’architettura del tempio di Venere e Roma in età adrianea, in Römische Mitteilungen, 80, 1973, pp. 243–269.
- Andrea Barattolo, Il tempio di Venere e Roma un tempio "greco" nell'urbe, in Römische Mitteilungen, 85, 1978, p. 397 s.
- Ferdinando Castagnoli, Il Tempio di Roma nel Medioevo, in Archivio della Società Romana di Storia Patria, 70, 1947, pp. 163–169.
- Alessandro Cassatella e Stefania Panella, Restituzione dell'impianto adrianeo del Tempio di Venere e Roma, in Archeologia Laziale, Consiglio Nazionale delle Ricerche, 1990, pp. 52–54.
- Vincent Laloux, Restauration du temple de Vénus et Rome, in Mélanges de l’Ecole Française de Rome - Archéologie, 1882, pp. 362–370.
- Sandro Lorenzatti, Vicende del tempio di Venere e Roma nel Medioevo e nel Rinascimento, in Rivista dell’Istituto Nazionale di Archeologia e storia dell’Arte, 13, 1990, pp. 119–138.
- Giuseppe Lugli, Il restauro del tempio di Venere e Roma, in Pan, 5, 7, 1935, pp. 364–375.
- Antonio Muñoz, Il tempio di Venere e Roma, in Capitolium, 13, 1935, pp. 215–234.
- Filippo Coarelli, Guida archeologica di Roma, Arnoldo Mondadori Editore, Verona 1984.