Хрызастом II

Хрызастом II (нар. 10 красавіка 1941 года, Тала, Кіпр) — епіскап Кіпрскай Праваслаўнай Царквы; з 2006 года — яе прадстаяцель з тытулам Архіепіскапа Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра. Свецкае імя — Ірадот Дзімітрыу-Энглістрыётыс.

Хрызастом II
грэч.: Αρχιεπίσκοπος Χρυσόστομος Β΄
Archbishop of Cyprus (3×4).jpg
Архіепіскап Новай Юстыніяны і ўсяго Кіпра[d]
з 5 лістапада 2006
Папярэднік Chrysostomos I of Cyprus[d]
мітрапаліт
1978 — 2006
Папярэднік Chrysostomos I of Cyprus[d]
Адукацыя
Нараджэнне 10 красавіка 1941(1941-04-10) (80 гадоў)

Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ва ўзросце 10 гадоў ён страціў бацьку і праз два гады, скончыўшы пачатковую адукацыю, паступіў у манастыр Айас Неафітас ў Пафасе. Ён таксама наведваў гімназію, якую скончыў у 1963 годзе. З лістапада таго ж года ён быў пасвечаны ў сан дыякана.

На працягу пяці гадоў ён служыў папячыцелем манастыра, а таксама працаваў на ферме. У 1968 годзе ён паступіў у тэалагічную школу Афінскага ўніверсітэта і скончыў яе ў 1972 годзе. 19 кастрычніка 1972 года ён быў абраны ігуменам манастыра Святога Неафіта. 12 лістапада 1972 года ён быў рукапаложаны ў прасвітара і ўзведзены ў сан ігумена.

Падчас кіравання архіепіскапа Макарыя III ён стаяў побач з ім супраць Афінскай хунты і трох мітрапалітаў, якія ўзначалілі царкоўны пераварот.

Ён быў абраны мітрапалітам Пафасу 25 лютага 1978 года, і яго біскупская хіратонія адбылася 26 лютага 1978 года.

Калі архіепіскап Хрызастом I быў адхілены ад пасады (па стане здароўя), мітрапаліт Хрызастом быў абраны месцаахоўнікам, а архіепіскапскія выбары былі прызначаныя на 24 верасня 2006 года. У кастрычніку 2006 года мітрапаліт Хрызастом стаў новым архіепіскапам Кіпра як Хрызастом ІІ.

Зноскі