Хуан Эрнандэс Саравія
Хуан Эрнандэс Саравія (ісп.: Juan Hernández Saravia; 24 ліпеня 1880 — 3 мая 1962) — іспанскі ваенны дзеяч, ваенны міністр (1936), удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Хуан Эрнандэс Саравія | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1880[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 1962[3] (81 год) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] і Другая Іспанская Рэспубліка[d] |
Род войскаў | артылерыя[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў мяшчанскай сям’і. Маці — Патрыніа Саравія-і-Ача, бацька — Франсіска Эрнандэс Марцін (падпалкоўнік артылерыі, пакінуў армію з-за праблем са здароўем, прысвяціўшы сябе кіраванню сямейнымі актывамі і стаўшы мэрам Ледэсмы).
Вучыўся ў езуіцкай школе. У 1898 годзе паступіў у Артылерыйскую акадэмію Сеговіі, якую скончыў у 1903 годзе.
Служыў у Сеуце ў артылерыйскім батальёне[4].
У 1931—1933 гадах знаходзіўся на пасадзе кіраўніка Ваеннага кабінета. З прыходам правых да ўлады сышоў у адстаўку. Пасля далучыўся да Антыфашысцкага рэспубліканскага ваеннага саюза. У 1936 годзе, калі на парламенцкіх выбарах перамог Народны фронт, вярнуўся ў армію і стаў асабістым сакратаром прэзідэнта Мануэля Асаньі.
З 6 жніўня па 4 верасня 1936 года, у пачатковы перыяд грамадзянскай вайны ў Іспаніі, знаходзіўся на пасадзе ваеннага міністра. Потым прызначаны на Андалузскі фронт, камандаваў Паўднёвай арміяй, кіраваў рэспубліканскай артылерыяй у некалькіх наступальных аперацыях. Далей стаў камандуючым арміі Леванта.
У чэрвені 1938 года ўзяў на сябе камандаванне Групай армій Усходняга рэгіёну. Пасля падзення Каталоніі ў студзені 1939 года стаў ваенным памочнікам Асаньі.
Хутка адправіўся ў выгнанне ў Францыю, затым у Мексіку. У перыяд са жніўня 1945 года па люты 1947 года займаў пасаду ваеннага міністра ва ўрадзе ў выгнанні пад старшынствам Хасэ Хіраля[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Juan Hernández Saravia // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Juan Hernández Saravia // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Juan Hernández Saravia // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Barba Lagomazzini, Juan (2015). «Hernández Saravia, Juan (24 jul 1880 - 3 may 1962)». Hombres de armas de la República: Guerra Civil española 1936-1939: biografías de militares de la República. Madrid: Ministerio de Defensa, Secretaría General Técnica. p. 336-342. ISBN 9788490911020.
- ↑ Tusell, Xavier (1977). La oposición democrática al franquismo (1939-1962). Barcelona: Planeta. pp. 134-173. ISBN 84-320-7525-6.
Літаратура
правіць- Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
- Salas Larrazábal, Ramón (2001). Historia del Ejército Popular de la República. La Esfera de los Libros S.L. ISBN 84-9734-465-0.
- Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. París: Ruedo Ibérico.