Хэ Цзянькуй (кіт. спр. 贺建奎, піньінь Hè Jiànkuí; нар. 1984[2], павет Сіньхуа, Лаўдзі, Хунань, КНР) — кітайскі біёлаг і біяфізік, які заявіў 26 лістапада 2018 года, што шляхам уздзеяння на ген CCR5 дапамог стварыць першых у свеце людзей са штучна змененымі генамі — дзвюх дзяўчынак-двайнят Лулу і Нана, якія, як мяркуецца, неўспрымальныя да вірусу імунадэфіцыту чалавека[3][4][5][6].

Хэ Цзянькуй
кіт.: 贺建奎
Дата нараджэння 1984[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, biomedical engineer, фізік, генетык
Навуковая сфера біяфізіка, генетычная інжынерыя і CRISPR-Cas method[d]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Michael W. Deem[d]
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 2002—2006 гадах вучыўся ў Навукова-тэхнічным універсітэце Кітая, затым паступіў у аспірантуру Універсітэта Райса і ў 2010 годзе абараніў дысертацыю па біяфізіке. Затым стажыраваўся ў Стэнфардскім універсітэце пад кіраўніцтвам Стывена Куэйка. Вярнуўшыся ў Кітай у 2012 годзе, атрымаў лабараторыю ў Паўднёвым навукова-тэхналагічным універсітэце ў Шэньчжэні і заснаваў некалькі стартапаў у галіне біятэхналогій.

Рэакцыя на заяву правіць

Кіраўніцтва Паўднёвага навукова-тэхналагічнага ўніверсітэта паведаміла, што не ведала аб доследах свайго супрацоўніка, і мае намер пачаць расследаванне. Акрамя таго, была апублікавана заява, у якой адмаўляецца любое дачыненне ўніверсітэта да гэтага эксперыменту, калі ён праводзіўся. Гэтак жа сцвярджаецца, што Хэ Цзянькуй знаходзіўся ў неаплатным адпачынку яшчэ з лютага 2018 года, яго эксперыменты з эмбрыёнамі зусім дакладна не праходзілі на тэрыторыі ўніверсітэта або ў аплачаныя ўніверсітэцкія гадзіны, і пра іх нічога не было вядома ні кіраўніцтву ўніверсітэта, ні адміністрацыі факультэта біялогіі.

Пасля публічнай крытыкі даследчыка з’явіліся звесткі, што Хэ Цзянькуй знік, і яго месцазнаходжанне невядома[7].

У студзені 2019 года ўлады Кітая пацвердзілі нараджэнне ў Шэньчжэні першых у свеце генна-мадыфікаваных людзей, а таксама тое, што ў дачыненні да біёлага Хэ Цзянькуя пачата расследаванне. Высветлілася, што для атрымання дазволу этычнага камітэта на правядзенне працэдуры былі падроблены дакументы, а супрацоўнікі медыцынскага цэнтра не ведалі, што ўвялі пацыентам генетычна мадыфікаваныя клеткі[8].

У снежні 2019 года Хэ Цзянькуй быў прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў 3 млн юаняў за парушэнне заканадаўства ў галіне эксперыментаў з людзьмі і правядзенне медыцынскіх працэдур без ліцэнзіі[9].

Зноскі

  1. MAK Праверана 19 снежня 2023.
  2. "钱报记者深圳对话贺建奎合伙人". 钱江晚报. 2018-11-28. Праверана 2018-11-28.
  3. Marchione M. Chinese researcher claims first gene-edited babies// Associated Press, 26.11.2018
  4. Учёные сообщили о рождении первых людей с искусственно изменённой ДНК // ТАСС, 26.11.2018
  5. J. Ryan Scientists in China claim to have created first gene-edited human babies // CNET, 26.11.2018
  6. Белкин Н. В китае родились первые генетически модифицированные близнецы // Вести.ру, 26.11.2018
  7. Whereabouts of Gene-Editing Doctor He Jiankui Unknown. Time. Праверана 4 снежня 2018.
  8. Жабина А. Атака клонов: от экспериментов к бизнесу // Эксперт. — 2020. — № 11 (1155). — С. 60.
  9. Жабина А. Атака клонов: от экспериментов к бизнесу // Эксперт. — 2020. — № 11 (1155). — С. 60 — 61.